Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Андрэй Цалуйка адмовіў у тым, каб распачаць грамадзянскую справу па скарзе сына палітэмігранта Віктара Рубцова на дзеяньні раённай падатковай інспэкцыі, якая патрабуе ад яго сплаціць «дармаедзкі» падатак за 2015 год.
1 сьнежня 2016 году суд Цэнтральнага раёну Менску прыняў рашэньне выселіць жыльцоў дому па вуліцы Ржавецкай, дзе жывуць 11 чалавек. Сярод іх гаспадыня Галіна Ігнатовіч, два яе сыны з жонкамі і дзецьмі, а таксама былы муж Галіны і яго новая жонка.
Сем гадоў калёніі агульнага рэжыму, а да таго ж 5 гадоў бяз права займаць адказныя дзяржаўныя пасады і кіраваць аўто.
У Віцебскім абласным судзе 3 сакавіка абвясьцілі вынікі закрытага працэсу над васьмю мужчынамі: 20-гадоваму Станіславу Ганчарову, меркаванаму былому байцу батальёну «Азоў» з пазыўным «Тэрор-машына».
Раённы суд азэрбайджанскага гораду Сураханы прыгаварыў да двух гадоў турмы вядомага азэрбайджанскага блогера Мехмана Гусейнава — за тое, што той нібыта паклёпнічаў на паліцыю.
8 кастрычніка 2016 году Казакевіч учыніў напад з бэнзапілой на менскі гандлёвы цэнтар «Эўропа», забіў адну жанчыну і параніў дзьвюх. На той момант ён ня быў паўнагадовым.
Прысуд Уладу Казакевічу маюць абвясьціць у 10:00 у будынку суду Маскоўскага раёну.
2 сакавіка суд Барысаўскага раёну пачаў разглядаць справу пра перавод у турму Міхаіла Жамчужнага — заснавальніка арганізацыі па абароне правоў зьняволеных «Плятформа інавэйшн».
Пацярпелыя ў бойцы не пісалі заяваў на абвінавачаных, а ў судзе заявілі, што ня маюць да іх прэтэнзій і папрасілі не караць строга, максымум — прысудзіць ім папраўчыя работы.
Судзьдзя Акцябрскага раённага суду Ўладзімер Васілеўскі 1 сакавіка пастанавіў накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю адміністрацыйны пратакол аб хуліганстве мясцовага блогера, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Павука.
Намесьнік начальніка аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкаму вынес пастанову аб адміністрацыйным спагнаньні зь Яўгеніі Чацьвяртной за абразу беларускай мовы.
У судзе Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці 28 лютага праходзіць суд над Андрэем Валкавыцкім, былым часовым выканаўцам абавязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ.
У судзе Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці 28 лютага праходзіць суд над Андрэем Валкавыцкім, былым часовым выканаўцам абвязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ.
Маларыцкі суд прызнаў фэрмэра Аляксандра Бельчука вінаватым у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка АМАП Дзяніса Зянюціча і прысудзіў яму 6 месяцаў калёніі.
Ад 20 лютага ў Менскім гарадзкім судзе ідзе разгляд справы Ўлада Казакевіча, які 8 кастрычніка 2016 году напаў з бэнзапілой на людзей у гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа», забіў аднаго чалавека, параніў некалькі, плянаваў іншыя забойствы.
Другі пазоў у Гомелі супраць патрабаваньня падатковай інспэкцыі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных расходаў падаў 37-гадовы Віктар Рубцоў.
Навабеліцкі раённы суд Гомелю 27 лютага распачынае разгляд незвычайнага пазову гарадзкой пракуратуры ў інтарэсах адкрытага акцыянэрнага таварыства «Гомельскі тлушчавы камбінат».
Тры гадзіны віцебская каардынатарка аргкамітэту партыі БХД мусіла правесьці ў Кастрычніцкім РАУС: яе затрымалі пасьля «Маршу недармаедаў», калі яна вярталася дадому.
Учора, 24 лютага, суд Ленінскага раёну Менску прыняў рашэньне аб спыненьні адміністратыўнай справы адносна лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі за акцыю ў падтрымку «Белсату», што адбылася 20 сьнежня 2016 году.
У Вене зноў арыштаваны ўкраінскі бізнэсовец Дзьмітрый Фірташ у сувязі з патрабаваньнем ЗША наконт ягонай выдачы.
Украінскі алігарх Дзьмітрый Фірташ, які знаходзіцца ў Аўстрыі, можа быць выдадзены ўладам ЗША.
Маскоўскі суд Берасьця прызнаў вінаватым Аляксандра Сахарука ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Суд прызначыў самае мяккае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня.
Расейскага апазыцыйнага актывіста Ільдара Дадзіна вызваляць з калёніі. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны суд Расеі. Суд падтрымаў хадайніцтва Генпракуратуры, прадстаўнік якой заявіў, што ў дзеяньнях Дадзіна адсутнічаў склад злачынства.
Аўстрыйская паліцыя затрымала ўкраінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа, калі той пакідаў суд у Вене пасьля пасяджэньня, на якім судзьдзя «фактычна дазволіў» яго экстрадыцыю ў ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.
Каля 20 жыхароў Баранавічаў прыйшлі сёньня на сустрэчу з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Тацьцянай Якубовіч у будынку баранавіцкага райвыканкама. Але дэпутатка не знайшла часу для наведнікаў, якія жадалі абмеркаваць сытуацыю з дэкрэтам № 3.
21 лютага суд Цэнтральнага раёну Гомеля спыніў разгляд пазову «дармаеда» Аляксандра Сямёнава да падатковай інспэкцыі. Падстава — у сувязі зь непадведамнасьцю. Аляксандар Сямёнаў патрабаваў прызнаць неправамерным патрабаваньне дзяржавы аб сплаце «падатку на дармаедзтва».
20 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачалі разглядаць справу Ўладзіслава Казакевіча, які 8 кастрычніка 2016 году напаў з бэнзапілой на людзей у гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа».
Суд Цэнтральнага раёну Гомелю вырашыў спыніць разгляд грамадзянскай справы жыхара гораду Аляксандра Сямёнава, які падаў першы ў Беларусі пазоў супраць падатковай інспэкцыі ў сувязі з тым, што яго палічылі «дармаедам».
Ермакову забаронены ўезд у Беларусь на 5 год, вынікае з паперы аб высылцы. За незаконнае перасячэньне мяжы Беларусі яму пагражае крымінальная адказнасьць.
19-гадовага Леаніда Карпечанку асудзілі на 2,5 гады, а 18- гадовага Аляксея Мітрафанава — на 1,5 турмы. Непаўналетняму Станіславу Панамарэнку далі паўтара года з адтэрміноўкай на два гады. Яго вызвалілі з-пад варты.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаліся папярэднія слуханьні па справе сям’і Ігнатовічаў. Працэс вядзе судзьдзя Андрэй Дзянкевіч.
Падсудны Казакевіч падняўся для дачы паказаньняў. Згодны даваць паказаньні, пры гэтым склаў рукі на грудзях — поза закрытасьці. Ён сказаў, што жаданьне забіць як мага больш аднакурсьнікаў узьнікла ў паліклініцы.
Акцябрскі раённы суд на Гомельшчыне пакараў штрафам ў памеры 15 базавых велічыняў ( 345 рублёў) сяброўку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, экс-кандыдатку ў дэпутаты парлямэнту Алену Луцковіч, прызнаўшы яе вінаватай у дробным хуліганстве.
У Баранавічах судзяць мясцовых актывістаў — бацьку і сына Чарнавусаў. Міліцыянты інкрымінуюць ім арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
У Сымфэропалі пачынаецца працэс па справе журналіста Мікалая Сэмэны, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у сэпаратызме.
Ленінскі суд Магілёва пачаў разглядаць крымінальную справу па факце апаганьваньня 19 лістапада памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму».
Прэсьненскі суд Масквы задаволіў хадайніцтва агенцтва Regnum і прыцягнуў афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Расеі Марыю Захараву ў якасьці суадказчыка.
Cуд Ленінскага раёна пакараў грамадзяніна Расеі Цімафея Ермакова да 5 сутак адміністрацыйнага арышту за інцыдэнт на брыфінгу Марціна Сайдзіка 15 лютага.
16 лютага Ленінскі раённы суд Магілёва разгледзіць крымінальную справу супраць траіх прыхільнікаў ультраправага руху — скігедаў, якіх вінавацяць у апаганьваньні памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму».
Суд на Гомельшчыне заслухаў тлумачэньні чатырох чыноўнікаў, якія абвінавацілі актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былую дэпутатку парлямэнту Алену Луцковіч у дробным хуліганстве.
У Маларыцкім судзе працягваецца суд у справе канфлікту фэрмэра Аляксандра Бельчука і супрацоўнікаў міліцыі ды АМАПу. Падсудны не прызнае сваёй віны ў нанясеньні цялесных пашкоджаньняў АМАПаўцу і кажа, што сьведкі-міліцыянты хлусяць.
15 лютага суд Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаў удакладненыя патрабаваньні начальніка Лоеўскага раённага аддзелу міліцыі Ўладзімера Бухаўцова да журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага аб абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі.
Чатыры чалавекі былі асуджаныя ў Беларусі да сьмяротнага пакараньня ў 2016 годзе — больш, чым пазалетась. Усяго ў судовай вытворчасьці знаходзілася больш за 48 тысяч крымінальных спраў, асуджана па іх 44 700 чалавек.
14 лютага ў Цэнтральным судзе Гомеля пачаўся разгляд першай у гісторыі Беларусі грамадзянскай справы наконт прызнаньня неправамерным патрабаваньня дзяржавы выплаціць так званы «падатак на дармаедзтва».
Апэляцыйны разгляд адбыўся ў Менскім абласным судзе 14 лютага.
Беспрацоўны Аляксандар Сямёнаў патлумачыў Свабодзе, чаму ён патрабуе прызнаць неправамерным патрабаваньне да яго з боку ўладаў аб сплаце так званага падатку на «дармаедзтва».
У Партызанскім судзе Менску 13 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы аб забойстве Людмілы Ціханковай, цела якой летась знайшлі ў Вілейскім вадасховішчы.
Пазоў у Канстытуцыйны суд Францыі падаў адвакат жыхара горада Анжэ, якога ў верасьні мінулага году прысудзілі да двух гадоў зьняволеньня за наведваньне ісламісцкіх вэб-сайтаў.
13 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца закрыты суд над 15-гадовым вучнем 74-й менскай гімназіі, які цяжка параніў нажом сваю настаўніцу расейскай мовы і літаратуры.
Былы дэпутат савета сельскага селішча ў Пермскім краі прыгавораны судом да трох гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна і выплаце кампэнсацыі за выбух у будынку мясцовага аўтавакзалу, паведамляецца на сайце пракуратуры.
Загрузіць яшчэ