Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца суд над менскім школьнікам, які 17 разоў ударыў настаўніцу нажом


Менская гімназія №74, дзе адбылося здарэньне

13 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца закрыты суд над 15-гадовым вучнем 74-й менскай гімназіі, які цяжка параніў нажом сваю настаўніцу расейскай мовы і літаратуры.

Інцыдэнт здарыўся ў траўні 2016 году ў школьным кабінэце, дзе былі толькі нападнік і ягоная ахвяра. Паводле сьледзтва, вучань нанёс настаўніцы 17 удараў нажом, і гэта быў менавіта замах на яе жыцьцё.

Невядома, ці прызнае сябе юнак вінаватым. Крыніцы паведамляюць, што ён толькі адзін раз падчас сьледзтва даў паказаньні, а потым расказваць сьледчым пра здарэньне адмовіўся. За час знаходжаньня пад вартай школьніку не дазвалялі спатканьняў з бацькамі. Яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Экспэртыза прызнала, што школьнік пры сьвядомасьці, аднак суд вырашыў праводзіць працэс за зачыненымі дзьвярыма. У якасьці сьведак суд дапытае таксама аднаклясьнікаў абвінавачанага. Бацькі некаторых вучняў, якім выкладала пацярпелая, казалі, што яшчэ да інцыдэнту прасілі кіраўніцтва гімназіі замяніць настаўніцу рускай мовы і літаратуры, але да іх не прыслухаліся.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG