Як паведамляе прэсавая служба «Беларускай асацыяцыі журналістаў», 26 сакавіка ў Менску былі затрыманыя журналісты «Белсату» Аляксей Мінчонак і Алесь Залеўскі.
27 сакавіка будуць судзіць сама меней чатырох карэспандэнтаў незалежных мэдыя. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У Менску на Кастрычніцкай плошчы затрыманая праваабаронца, дырэктарка Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Тацяна Равяка.
У Беларусі 25 сакавіка быў затрыманы грамадзянін Расеі Аляксей Паліховіч, які быў асуджаны ў справе аб беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 году і вызвалены ўмоўна-датэрмінова восеньню 2015 году.
Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку зноў выклікаюць у суд, пра што ён паведамляе на Facebook.
Свабода датэлефанавалася да праваабаронцы, 75-гадовага Валера Шчукіна, якога пасьля затрыманьня на Дзень Волі і зьдзекаў у міліцэйскім пастарунку адвезьлі ў вайсковы шпіталь. Валер Шчукін у дэталях распавёў, як усё адбывалася.
Паводле сьпісу затрыманых падчас акцыі 25 Сакавіка, сама меней дзесяць чалавек застаюцца за кратамі чакаць суду, на іх складзеныя пратаколы.
У Маскоўскім раёне сталіцы скончыліся суды над 12 затрыманымі ўчора ў офісе партыі «Зялёныя». Усіх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і прысудзілі ад 10 да 15 сутак.
Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім накіравала ліст Генэральнаму пракурору Аляксандру Канюку адносна палітыка і сябра ТБМ Алеся Лагвінца, якога падчас затрыманьня моцна зьбівалі, у выніку чаго былі нанесеныя шматлікія пашкоджаньні, што запатрабавала неабходнасьць выкліку хуткай дапамогі непасрэдна ў будынак суду.
Маскоўскі суд Менску часткова задаволіў пазовы маці і сястры Ігара Пцічкіна да Міністэрства ўнутраных спраў, СІЗА № 1 і Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС.
Над сустаршынямі БХД Паўлам Севярынцам і Віталём Рымашэўскім адбудуцца новыя суды.
Адміністрацыйны працэс над экс-кандыдатам на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым, які меўся аднавіцца 24 сакавіка, перанесьлі на нявызначаны дзень.
Актывістку «Маладой Беларусі» Натальлю Папкову зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі «недармаедаў» 12 сакавіка ў Берасьці.
Слонімскі раённы суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Наста Дашкевіч мяркуе, што там жа маюць знаходзіцца іншыя затрыманыя сябры «Маладога фронту». Але яна ня бачыць нейкай лёгікі ў такім падзяленьні (напрыклад, што іх працэсы асобныя ад працэсаў над «Белым легіёнам»).
«Усе хлопцы, якія былі ў мяне ў клюбе, ня маюць ні да экстрэмізму, ні да тэрарызму, ні да падрыхтоўкі баевікоў».
Інваліда Андрэя Макарава прызналі вінаватым у закліках на несанкцыянаваную акцыю пратэсту, распаўсюджаных праз «Фэйсбук».
У Гомелі новая хваля судоў над удзельнікамі масавых акцыяў пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3. Гэтым разам судзяць тых, хто піша ў сацыяльнай сетцы пра марш пратэсту 25 сакавіка.
Віктара Марчыка людзі ў цывільным схапілі адразу пасьля «Народнага сходу», які адбыўся ў мінулую нядзелю на прыступках Слонімскага райвыканкаму. Ён быў адзіным затрыманым.
Ленінскі суд Берасьця перанёс разгляд справы Натальлі Папковай на 24 сакавіка, бо яна заявіла хадайніцтва аб неабходнасьці заключэньня дамовы з адвакатам.
29 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Магілёва адбудзецца суд над вязьнем магілёўскай турмы, праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
Савецкі суд Гомля арыштаваў блогера Максіма Філіповіча яшчэ на пяць сутак.
У Леніскім судзе Горадні 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў». Сярод падсудных былі ня толькі грамадзкія актывісты, а і звычайныя людзі.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску Вячаславу Сіўчыку прысудзілі 15 сутак. Самога палітыка на судзе не было.
Суд над Міколам Статкевічам аднавіўся ў судзе Ленінскага раёну Менску, але самога палітыка на ім зноў не было.
У Гомелі працягваюцца суды над удзельнікамі сакавіцкіх «маршаў недармаедаў».
23 сакавіка аб 11.30 у судзе Ленінскага раёну гораду Менску мае адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы Міколы Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі 17 лютага ў сталіцы.
Савецкі суд Гомелю 23 сакавіка мае разглядзець другую адміністрацыйную справу супраць блогера-«недармаеда» Максіма Філіповіча і чарговую — супраць журналіста «Белсату», на гэты раз Яўгена Меркіса.
Эдварда Дмухоўскага, Віталя Дзюка, Васіля Корабава, Валянціну Навумаву вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Суд прызначаны на чацьвер, 23 сакавіка а 10-й гадзіне.
Кіраўніцу рэгіянальнай суполкі РЭП, Галіну Сьмірнову, затрымалі сёньня ўвечары ў Бабруйску. Ёй інкрымінуюць артыкул 23.34 Адміністратыўнага кодэксу - парушэньне правіл арганізацыі масавых сходаў.
Баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў». Сябра БНФ Мікалай Чарнавус — старэйшы атрымаў чарговы штраф.
Прысуд — 920 рублёў штрафу.
Суд Першамайскага раёну Менску агучыў вырак былому дырэктару «Менаблаўтатрансу» Віктару Русаку: 5 гадоў у калёніі строгага рэжыму і канфіскацыя маёмасьці. Арышт накладзены на маёмасьць коштам 500 тысяч даляраў.
Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 сакавіка.
Валерыя Мінца вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 17 сакавіка ў Менску.
Увечары 21 сакавіка ў менскай кватэры Міраслава Лазоўскага адбыўся вобшук. Сам Міраслаў прысутнічаў, яго прывезьлі людзі ў масках, ён быў моцна зьбіты.
Наняты праваабаронцамі адвакат Пётар Барысаў у апошнія дні наведаў у гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня Віктара Рубцова, Максіма Філіповіча, Уладзімера Кацору, Дзьмітрыя Сабурава, пакараных арыштамі на 10–13 сутак.
Удзельнік «Маршу недармаедаў» у Берасьці Андрэй Марач другі раз трапіў на суткі. Гэтым разам не за масавую акцыю, а па абвінавачаньні ў брыдкаслоўі.
Адзін зь лідэраў пратэстаў «недармаедаў» на Берасьцейшчыне, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў».
Хвойніцкі (Хойніцкі) раённы суд 21 сакавіка пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 10 базавых велічыняў (230 рублёў) мясцовага жыхара Максіма Максіменку за рэпост відэасюжэту з суполкі «Ўкантакце» пад назвай «Рэвалюцыйнае дзеяньне».
Суд Кастрычніцкага раёну пастанавіў аштрафаваць віцебскую каардынатарку аргкамітэту партыі БХД на 50 базавых велічынь.
20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску не адбылося разгляду адміністрацыйных спраў Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі — яны не зьявіліся ў суд.
Аднаго зь лідэраў «Маршаў недармаедаў» на Берасьцейшчыне Аляксандра Кабанава будуць судзіць у Бярозе, а ў Берасьці адбудзецца працэс над удзельнікам маршу Андрэем Марачам.
Судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Ірына Званко спыніла разгляд справы паводле пазову начальніка Лоеўскага райаддзелу міліцыі Ўладзімера Бухаўцова ў частцы прэтэнзіяў да тэлеканалу «Белсат» Польскага агульнанацыянальнага тэлебачаньня аб абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі з кампэнсацыяй маральнай шкоды.
Баранавіцкія актывісты Мікалай Чарнавус — старэйшы (БНФ) і Мікалай Чарнавус — малодшы (АГП) атрымалі штрафы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі каля падатковай інспэкцыі 6 лютага.
У Савецкім судзе Гомеля 23 сакавіка адбудзецца разгляд яшчэ адной адміністрацыйнай справы супраць блогера Максіма Філіповіча.
Супраць таемнасьці разгляду адміністратыўных спраў затрыманых за акцыю «дармаедаў» у Мазыры пратэстуе праваабаронца Ўладзімер Целяпун.
Беспрацоўнага Аляксандара Барысенку, як і Алега Шаўко, міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3, якая адбылася ў Мазыры 18 сакавіка на плошчы Леніна.
Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка судзяць за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі — «Маршу недармаедаў» у Бабруйску — і ўдзел у ёй.
Алега Шаўка пакаралі 10 суткамі арышту за парушэньне арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Загрузіць яшчэ