Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Уладзімерам Някляевым адклалі на нявызначаны дзень


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Адміністрацыйны працэс над экс-кандыдатам на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым, які меўся аднавіцца 24 сакавіка, перанесьлі на нявызначаны дзень. «Да сапраўднага ўведамленьня», — сказала пра перанос суду супрацоўніца Ленінскага раённага суду Менску Натальля Новікава. Судзіць Уладзімера Някляева судзьдзя Марына Запасьнік.

Палітыка абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі «Марш абураных беларусаў», якая прайшла 17 лютага ў Менску з патрабаваньнем адмены дэкрэту № 3 «аб дармаедах». Адміністрацыйны працэс над Уладзімерам Някляевым пачаўся 20 сакавіка, аднаўляўся 23 і 24 сакавіка. Уладзімер Някляеў на суд не зьяўляўся. Вядома, што апазыцыйны палітык гэтымі днямі быў у Варшаве, дзе выступаў перад дэпутатамі Сэйму.

У тым жа Ленінскім судзе Менску гэтаксама, як і справа Някляева, «завісла» адміністрацыйная справа былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча. 22 сакавіка, пасьля таго як палітык не зьявіўся ў суд, справу перанесьлі на нявызначаны дзень «да сапраўднага ўведамленьня». Судзіць Мікалая Статкевіча судзьдзя Дзьмітры Астапенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG