Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманым у офісе партыі «Зялёныя» прысудзілі па 10-15 сутак. За лаянку ў грамадзкім месцы


Падчас учорашняга затрыманьня ў офісе партыі «Зялёныя»

У Маскоўскім раёне сталіцы скончыліся суды над 12 затрыманымі ўчора ў офісе партыі «Зялёныя». Усіх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і прысудзілі ад 10 да 15 сутак.

Усіх затрыманых абвінавацілі паводле артыкулу 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы. Пра гэта Свабодзе паведаміла сяброўка затрыманых, якая была на судовым паседжаньні.

Яшчэ двух чалавек зь ліку затрыманых у офісе партыі «Зялёныя» судзяць у Савецкім судзе.

Учора ўвечары ў офісе партыі «Зялёныя» зьбіралі дапамогу затрыманым у апошнія дні. Неўзабаве там зьявіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Спачатку яны перапісалі зьвесткі з дакумэнтаў людзей. Потым зьявілася і міліцыя ў форме, усім загадалі ісьці ў сіні мікрааўтобус «для высьвятленьня абставінаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG