Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая праваабаронца Тацяна Равяка

абноўлена

Фота міліцыянта з Фэйсбуку Тацяны Равякі.
Фота міліцыянта з Фэйсбуку Тацяны Равякі.

У Менску на Кастрычніцкай плошчы затрыманая праваабаронца, дырэктарка Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Тацяна Равяка.

Яна пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку.

26 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу сталіцы выйшлі людзі, каб выказаць пратэст супраць брутальных затрыманьняў у Дзень Волі. Пратэстоўцаў пачалі затрымліваць яшчэ на падыходзе да плошчы.

На станцыі метро Кастрычніцкая затрымалі чатырох студэнтаў. Вядома, што сярод іх ёсць студэнцкі актывіст Крысьціян Шынкевіч. Напярэдадні ён быў затрыманы разам з назіральнікамі ў офісе ПЦ „Вясна“ і пасьля вызваленьня зьвяртаўся ў шпіталь.

Разам з праваабаронцай Тацянай Равякай у аўтазак пасадзілі яшчэ 9 чалавек. Вядомыя наступныя імёны: Алена Герасіменка, Дзьмітры Жывіцкі, Дзьмітры Іванавіч Васільчанка, Аляксандар Кудзін, Валянцін Карзьнікаў, Антон Твардоўскі, Дзьмітры Кухцін, Тацяна Шамчук. Сярод іх ёсць дакладна адзін непаўналетні — Андрэй Рачок.

Тацяну Равяку пратрымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны і адпусьцілі.

Пад раніцу 26 сакавіка праваабаронцы выявілі прозьвішчы 300 затрыманых падчас разгону вулічнай акцыі з нагоды 99-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сьпіс разьмешчаны і абнаўляецца на сайце spring96.org, большасьць былі адпушчаныя без складаньня пратаколу або са складаньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG