Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме суд над Віктарам Марчыкам за «сход недармаедаў»


Віктар Марчык

Віктара Марчыка людзі ў цывільным схапілі адразу пасьля «Народнага сходу», які адбыўся ў мінулую нядзелю на прыступках Слонімскага райвыканкаму. Ён быў адзіным затрыманым.

Судовы працэс пачаўся яшчэ ў мінулы панядзелак. Віктар Марчык хадайнічаў аб тым, каб яму далі магчымасьць скарыстацца паслугамі адваката. Суд быў перанесены на 24 сакавіка. Марчык паведаміў Свабодзе, што адваката за гэтыя дні так і не знайшоў:

— Калі я сутыкнуўся з тым, колькі каштуюць паслугі адваката, то зразумеў, што мне гэта не па кішэні. Я пайду ў суд са сьведкамі, якія былі ў той дзень побач са мной каля райвыканкаму і бачылі, як мяне забіралі. Таксама буду хадайнічаць, каб у суд выклікалі ў якасьці сьведак супрацоўнікаў райвыканкаму, зь якім я напярэдадні «Народнага сходу» вёў перамовы. Мітынг на плошчы мы не рабілі, а я, як і абяцаў, прывёў людзей ціха і спакойна да райвыканкаму.

Народны сход у Слоніме
Народны сход у Слоніме

Днямі Марчык напісаў заяву ў раённую пракуратуру на невядомых у цывільным, якія, не прадстаўляючыся і з прымяненьнем сілы, пасьля сканчэньня акцыі запіхнулі яго ў мікрааўтобус без нумарных знакаў і адвезьлі ў пастарунак.

— За гэтыя дні я даведаўся, што загаду пра маё гвалтоўнае затрыманьне мясцовыя ўлады не давалі. Загад пайшоў ад міліцэйскага начальства, але таксама не ад мясцовага. Зрэшты, няхай з гэтым разьбіраецца пракуратура, паколькі былі парушаныя ўсе магчымыя мае грамадзянскія і канстытуцыйныя правы.

Марчык заўважыў Свабодзе, што нічога добрага ад суду не чакае, ён лічыць, што ўлады праводзяць зачыстку па ўсёй краіне напярэдадні 25 сакавіка.

XS
SM
MD
LG