Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца і Рымашэўскага чакаюць новыя суды


Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, архіўнае фота

Над сустаршынямі БХД Паўлам Севярынцам і Віталём Рымашэўскім адбудуцца новыя суды.

27 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску ў 11.30 пачнецца чарговы працэс над Віталём Рымашэўскім за ўдзел у мітынгу 17 лютага. А 5 красавіка аб 11 гадзіне яго будуць судзіць ужо ў судзе Савецкага раёну Менску.

«У судах нам сказалі, што яму паведамілі пра наступныя працэсы. Значыць, так можа стацца, што 25 сакавіка ён на волю ня выйдзе», — сказала кіраўніца Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.

Над Паўлам Севярынцам чарговы суд прызначаны на 31 сакавіка ў Савецкім судзе Менску за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пра гэта паведаміла маці палітыка. За што канкрэтна будуць судзіць Севярынца, невядома.

Ад 10 сакавіка Віталь Рымашэўскі за ўдзел у «Маршы недармаедаў» адбывае суткі арышту ў Маладэчне, якія сканчаюцца ўвечары 25 сакавіка.

13 сакавіка Аршанскі раённы суд пакараў арыштам на 15 сутак Паўла Севярынца, якога абвінавацілі ў паўторным парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Затрымалі Севярынца 12 сакавіка пасьля «Маршу недармаедаў».

XS
SM
MD
LG