Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску затрымалі Галіну Сьмірнову. За заклік выйсьці на плошчу 26 сакавіка


Кіраўніцу рэгіянальнай суполкі РЭП, Галіну Сьмірнову, затрымалі сёньня ўвечары ў Бабруйску. Ёй інкрымінуюць артыкул 23.34 Адміністратыўнага кодэксу - парушэньне правіл арганізацыі масавых сходаў.

Як стала вядома Свабодзе, падставай для затрыманьня Галіны Сьмірновай стаў рэпост у фэйсбуку. Учора яна апублікавала ў сваёй стужцы заклік прыходзіць на цэнтральныя плошчы ўсіх гарадоў Беларусі 26 сакавіка.

Гэта ня першае затрыманьне Сьмірновай. Два тыдні таму яе ўжо асуджалі па такім самым артыкуле. За арганізацыю маршу “недармаедаў” у Бабруйску 12 сакавіка яна адседзела двое сутак у ізалятары і атрымала штраф у 30 базавых велічыняў.

Зараз Сьмірнова знаходзіцца ў РАУС, ейны тэлефон адключаны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG