Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе чакаюцца суды над Валерыем Мінцом і Вітольдам Ашурком


Валеры Мінец

Валерыя Мінца вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 17 сакавіка ў Менску.

Цяпер у будынку Лідзкага раённага суду знаходзяцца ягоныя сябры. Адзін з іх, спадар Аляксандар, паведаміў, што ў канцэлярыі суду яму назвалі нават пакой, у якім будзе адбывацца працэс.

— Мне назвалі пакой, дзе будуць судзіць Мінца, і сказалі, што хутка пачнецца працэс, бо яго ўжо даставілі ў суд. Мы пакуль чакаем.

Лідзкі актывіст Валеры Мінец неаднойчы браў удзел у менскіх акцыях, у тым ліку і ў «Маршы недармаедаў».

Яго затрымалі ўчора супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РАУС, дзе пазьней на яго склалі пратакол, паводле якога Мінца вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Сёньня ж раніцай у Лідзкі РАУС даставілі і актывіста зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Яго выклікалі ў РАУС учора, але ён туды не зьявіўся. Тэлефон Ашурка пакуль не адказвае. Праўда, учора яму паведамілі, што маюць скласьці пратакол за ўдзел у менскім «Маршы недармаедаў», які адбыўся 17 сакавіка ў Менску.

Вітольд Ашурак
Вітольд Ашурак

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG