Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі інваліда Макарава засудзілі на 7 сутак


Міліцыянты забіраюць Макарава на суткі

Інваліда Андрэя Макарава прызналі вінаватым у закліках на несанкцыянаваную акцыю пратэсту, распаўсюджаных праз «Фэйсбук».

У Цэнтральным судзе Гомля адбыўся разгляд адміністрацыйнага пратаколу у дачыненьні да інваліда , складзенага начальнікам аддзелу аховы грамадзкага парадку Цэнтральнага РАУС падпалкоўнікам міліцыі Ўладзіславам Шукелем паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Раней Андрэя Макарава ўжо аштрафавалі на 25 базавых велічыняў за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Гомлі 19 лютага.

Андрэй Макараў пасьля абвяшчэньня прысуду зьбіраецца ехаць адбываць пакараньне
Андрэй Макараў пасьля абвяшчэньня прысуду зьбіраецца ехаць адбываць пакараньне

Андрэй Макараў стаў інвалідам, калі служыў у паветрана-дэсантных войсках. Іх падразьдзяленьне кінулі на разгон дэманстрантаў у Азэрбайджане ў 1990 годзе. Там ён атрымаў удар жалезным прутом у правае брыво і вока. Пасьля дэмабілізацыі працаваў на прадпрыемстве таварыства сьляпых «Віпра», але яно збанкрутавала. Жыве Макараў зь сям’ёю на ягоную сьціплую пэнсію па інваліднасьці.

«Патрэбны эканамічныя рэформы і свабодныя выбары. Інакш Беларусь ня выжыве», — лічыць інвалід Макараў.

XS
SM
MD
LG