Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 23 сакавіка абвешчаны суд над Някляевым і Статкевічам


Мікола Статкевіч (зьлева) і Ўладзімер Някляеў

20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску не адбылося разгляду адміністрацыйных спраў Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі — яны не зьявіліся ў суд.

Наступнае пасяджэньне прызначана на 23 сакавіка, паведаміла памочніца старшыні Менскага гарадзкога суду Настасься Шыльвян. У дачыненьні абодвух палітыкаў заведзены адміністрацыйныя справы паводле часткі 3 артыкулу 23.34 — паўторнае парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і ўдзел у іх.

Мікалай Статкевіч кажа, што ніякіх позваў яму не прыходзіла, за што яго могуць выклікаць у суд, ён ня ведае:

«Ніякай позвы ў суд я не атрымліваў. Раней мне дасылалі запрашэньні ў суд праз SMS на мабільны тэлефон. Але за нявыплату штрафаў мабільнік у мяне арыштавалі, так што тэлефона ў мяне цяпер няма. Няхай належным чынам афіцыйна паведамяць, патлумачаць, хто, куды і за што мяне выклікае. Няхай здымуць арышт з мабільніка. Калі будзе афіцыйная позва — будзе размова. А пакуль гаварыць, ці пайду я ў суд, няма пра што», — паведаміў Свабодзе Мікола Статкевіч.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG