Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Regnum судзіцца з афіцыйным прадстаўніком МЗС Расеі Захаравай


Марыя Захарава

Прэсьненскі суд Масквы задаволіў хадайніцтва агенцтва Regnum і прыцягнуў афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Расеі Марыю Захараву ў якасьці суадказчыка.

Прадстаўнікі расейскага МЗС на папярэднім слуханьні 16 лютага пярэчылі супраць прыцягненьня Захаравай.

Падставай для звароту Regnum у суд стала заява Марыі Захаравай на брыфінгу — пра тое, што арыштаваныя ў Беларусі за распальваньне варожасьці аўтары агенцтва Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка выкарыстоўвалі ў сваіх публікацыях слова «неданарод».

Расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў раней выказаўся пра справу Паўлаўца, Алімкіна і Шыптэнкі:

«Гэта беларускія грамадзяне, гэта беларуская працэсуальная справа, гэта радыкальныя журналісты, я б так сказаў. Вельмі моцна сумняваемся, што ўсе гэтыя выступы працуюць на ўмацаваньне брацкіх сувязяў паміж расейскім і беларускім народамі. А вось многае ёсьць на ўбіваньне кліноў. Вельмі моцна сумняваемся, што гэтыя людзі — шчырыя патрыёты краіны, у якой яны жывуць і зьяўляюцца грамадзянамі. Таму што такія фармулёўкі, як „недадзяржава“, „неданарод“, не ўпрыгожваюць ніякага грамадзяніна краіны, у тым ліку і журналіста. Таму ў гэтай справе трэба вельмі добра разабрацца. Тут ёсьць дысгармонія ў пытаньнях свабоды слова, але ёсьць і пытаньне радыкалізму, разбурэньня міждзяржаўнай і брацкай дружбы».

XS
SM
MD
LG