Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Менску на 10 сутак арыштаваў прадпрымальніцу за «Марш абураных беларусаў»


Галіна Лагацкая

У Менску за ўдзел у акцыі 17 лютага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаная прадпрымальніца Галіна Лагацкая.

«Віны не прызнаю, бо мела права на мірны пратэст. Хадзіла на такія акцыі і буду хадзіць», — заявіла ў апошнім слове Галіна Лагацкая.

Імя актывісткі Галіны Лагацкай стала шырока вядомае ў 2016 годзе пасьля таго, як сусед па падʼездзе, убачыўшы ў сацсетках ейнае фота на недазволеным мітынгу ў абарону прадпрымальнікаў, напісаў на жанчыну данос у міліцыю. Тады судзьдзя Вікторыя Шабуня пакарала Галіну Лагацкую штрафам у 6,3 мільёна рублёў.

Цяпер за «Марш абураных беларусаў» Галіну Лагацкую асудзіла судзьдзя Першамайскага раённага суду Настасься Папко.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG