Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кулакову за «Марш абураных беларусаў» — штраф 1150 рублёў, хоць ён чакаў турмы. Навумавай — 460 рублёў


Леанід Кулакоў

У судзе Першамайскага раёну Менску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыяў недармаедаў.

Актывісту «Эўрапейскай Беларусі» Леаніду Кулакову судзьдзя Настасься Папко прысудзіла штраф у 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.

Кулакоў кажа Свабодзе, што спадзяваўся на іншы прысуд, грошай плаціць такі штраф у яго няма, а да «сутак» ён ужо падрыхтаваў ссабойку, якой спадзяваўся падзяліцца з сукамэрнікамі. Сам ён прапусьціў суд над сабой — аддаў перавагу суду над Маяй Навумавай, якой судзьдзя Сьвятлана Чараповіч за акцыю 17 лютага прысудзіла штраф у 20 базавых (460 рублёў).

Тым часам у судзе Першамайскага раёну пачаўся разгляд справы актывісткі Вольгі Маёравай, а ў судзе Цэнтральнага раёну сёньня маюць судзіць Яўгена Батуру і Генадзя Фядыніча.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG