Набліжаецца да фіналу традыцыйнае штогадовае галасаваньне, абвешчанае рэдакцыяй сайту «Народныя Навіны Віцебска». У конкурсе на званьне «Чалавек году-2016» першае месца трымае абвешчаны ўпершыню калектыўны намінант — «Жыхары вуліцы Чэхава».
Віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзі Дварковіч заявіў, што Расея настойвае на аплаце Беларусьсю доўгу за пастаўкі газу ў мінулым годзе ў поўным аб’ёме, а зрухаў у перамовах па гэтым пытаньні пакуль няма.
У Беларусі доўгая гісторыя змаганьня з дармаедамі. Сацыяльных утрыманцаў тут судзілі ня толькі за саветамі, але яшчэ падчас Першай сусьветнай вайны. Якімі мэтадамі нямецкі кайзэр Вільгельм ІІ, Мікіта Хрушчоў і Аляксандар Лукашэнка прымушалі беларусаў да працы, — у гістарычным аглядзе Свабоды.
27 студзеня актывісты падалі заяўку ў Гомельскі гарвыканкам на правядзеньне «Маршу недармаедаў — абураных беларусаў».
Сярод тых, хто падпісаўся на збор твораў Уладзімера Дубоўкі ў двух тамах — Сьвятлана Алексіевіч, якая лічыць Дубоўку адным з найбуйнейшых нацыянальных паэтаў Беларусі.
Навошта Аляксандр Лукашэнка настойліва патрабуе давесьці сярэдні заробак у краіне да 500 даляраў? Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Кацярына Андрэева, Уладзімер Глод
Паводле кіраўніка Каўнаскага аўтарынку Валянцінаса Наўяніса, штодня на Каўнаскі аўтарынак, які зьяўляецца самым вялікім у Эўропе, прыяжджае пяць аўтатралаў.
У цырымоніі адкрыцьця ў Менску гандлёвага цэнтру «Дана Мол» бралі ўдзел сэрбскія інвэстары браты Карычы — Драгамір і Багалюб, а таксама прэмʼеры Беларусі і Сэрбіі Андрэй Кабякоў і Аляксандар Вучыч.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі пацьвердзіў факт затрыманьня вядомага бізнэсоўца, сузаснавальніка групы кампаній «Сармат» Аляксандра Кныровіча.
Галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, расейскі палітэмігрант Сяргей Гурыеў прэзэнтаваў у Менску даклад «Рэформы для ўсіх. Роўныя магчымасьці ў сьвеце няроўнасьці», прысьвечаны ўплыву рынкавай эканомікі ў апошнія 27 гадоў на даходы людзей у постсавецкіх краінах.
На карысьць некаторых катэгорый грамадзян могуць перагледзець мінімальны страхавы стаж, заявіў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Валеры Кавалькоў.
У Менску на праспэкце Незалежнасьці, у мікрараёне Усход-1, адбыўся пікет жыхароў комплексу «Маяк Менску» з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці за махінацыі і парушэньні сэрбскай фірмы Dana Holdings.
У Горадні актывісты БХД зьбіраюць подпісы за адмену дэкрэта № 3 аб так званых «дармаедах». Людзі падпісваюцца. Відавочна, што мала тых, каго гэтая тэма не цікавіць.
Сярэдні заробак у 500 даляраў — гэта не завоблачная лічба і не папулізм. Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пасьля цырымоніі ўручэньня дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара.
Галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сяргей Гурыеў прагназуе рост беларускай эканомікі ў 2017 годзе на 1%.
Амэрыканскі эканамічны індэкс Dow Jones працягнуў рост у канцы ранішніх таргоў пасьля таго, як упершыню дасягнуў паказчыка 20 тысяч.
На тэрыторыі Беларусі ў будучыні можа быць пабудавана большая колькасьць атамных электрастанцый, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 25 студзеня старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў.
Прадпрыемства «Гомсельмаш» працуе са стратамі, ня можа вярнуць крэдыты, а сярэднямесячны заробак гендырэктара Аляксандра Камко перавышае ў эквіваленце 7 тысяч даляраў. Пра гэта казалі ўдзельнікі «круглага стала» ў грамадзка-палітычным цэнтры Гомеля на Палескай вуліцы.
На мінулым тыдні Свабода пісала пра самагубства ў Магілёўскай вобласьці. Першапачаткова сваякі казалі, што адной з прычынаў быў ліст з падатковай аб сплаце збору «на дармаедзтва». Але Сьледчы камітэт выступіў з абвяржэньнем.
Вытворчасьць аўтамабіляў кітайскага брэнду Geely ў Барысаве прыпынена сама меней на паўгода. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў адміністрацыі сумеснага прадпрыемства.
На нарадзе 24 студзеня Аляксандар Лукашэнка дазволіў паставіць за мяжу 1,8 млн кубамэтраў неапрацаванай драўніны.
Беларусь заняла 79-е месца ў штогадовым індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які складае міжнародная арганізацыя Transparency International. Летась Беларусь займала 107-е месца з 32 баламі.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленьне сталіцы, у Менску налічаная сярэдняя заработная плата ў сьнежні 2016 году склала 1 151,8 рубля. Гэта на 143,7 рубля больш, чым у лістападзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указы аб аднаўленьні будаўніцтва нафтаправодаў Dakota Access Pipeline і Keystone XL, паведамляе агенцтва Associated Press.
У Гомельскай вобласьці ва ўсіх раённых выканкамах ствараюцца камісіі дзеля забесьпячэньня калегіяльнасьці пры наданьні льготаў па выплаце збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў згодна з дэкрэтам № 3.
Аўтамабілі «Джылі» ў Беларусі болей не вырабляюцца. Пляцоўка «Белджы» ў Барысаве, на якой гэтыя машыны вырабляліся з 2013 году — канчаткова зачыненая.
Падчас праверкі на будоўлі менскага стадыёну «Дынама» Камітэт дзяржкантролю выявіў незаконнае выдаткаваньне больш як 600 тысяч рублёў зь бюджэтных сродкаў.
У Беларусі 24 cтудзеня ўступае ў сілу абноўлены закон «Аб турызьме». Мэта асноўных зьменаў, як тлумачаць у Дэпартамэнце па турызму, — абараніць інтарэсы беларусаў.
Савет Міністраў Беларусі зацьвердзіў комплекс захадаў рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на наступную пяцігодку. Свабода запытала ў эканаміста, ці ёсьць у новай праграме прыкметы лібэралізацыі беларускай эканомікі.
Амбасадар Індыі ў Беларусі заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што Індыя гатовая па-ранейшаму закупляць беларускі калій, супольна працаваць над распрацоўкай новых калійных радовішчаў і ўкладаць інвэстыцыі ў разьвіцьцё гэтай галіны ў Беларусі.
У часы СССР савецкія афіцэры, рыхтуючыся да вайны, рыхтавалі самыя падрабязныя ў сьвеце карты эўрапейскіх гарадоў. У 90-я гады пры вывадзе ваенных частак з Балтыі, гэтыя дакумэнты масава прадаваліся, а сёньня на іх робяць бізнэс прадпрымальныя бізнэсоўцы
26 студзеня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя дакладу Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця «Рэформы для ўсіх. Роўныя магчымасьці ў сьвеце няроўнасьці». Даклад прэзэнтуе галоўны эканаміст ЭБРР, расейскі палітычны эмігрант Сяргей Гурыеў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў новыя ўказы, у тым ліку аб выхадзе ЗША зь ліку краінаў, якія падпісалі дамоўленасьці аб стварэньні Трансьціхаакіянскага партнэрства.
Эўрапарлямэнт ухваліў адмену сыстэмы квотаў на пастаўкі беларускага тэкстылю на эўрапейскі рынак. За такое рашэньне на мінулым тыдні прагаласавалі 549 парлямэнтароў.
У Казані інспэктары Фэдэральнай службы па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Россельхознадзор) знайшлі польскія яблыкі ды турэцкія і гішпанскія памідоры, імпартаваныя Беларусьсю.
На мінулым тыдні Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за адмену квотаў на пастаўкі беларускіх тэкстыльных вырабаў на рынак Эўразьвязу.
23 студзеня ў Жэнэве пачынаецца чарговы раўнд перамоваў аб далучэньні Беларусі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO). Беларускую дэлегацыю на перамовах узначальвае першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.
У даляравым эквіваленце валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2016 годзе аказаўся найменшым зь 2007 году, сьведчаць дадзеныя Міжнароднага валютнага фонду.
Сёньня ў Жэнэве пачынаецца чарговы раўнд перамоваў аб далучэньні Беларусі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO). Беларускую дэлегацыю на перамовах узначальвае першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.
У Магілёве сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі пачалі зьбіраць подпісы за адкліканьне дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Аляксандра Старавойтава.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю адмяніла крайнюю дату ў тэрміне дзеяньня тарыфаў на транспартаваньне расейскай нафты.
Скарачэньне паставак расейскай нафты ў Беларусь павінна быць кампэнсавана альтэрнатыўнымі варыянтамі.
Міністар адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб новых формах работы ў шосты школьны дзень. Цяпер ня толькі клясныя кіраўнікі, але і ўсе настаўнікі-прадметнікі павінны актыўна працаваць па суботах.
Кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава даручыла Міністэрству жыльлёва-камунальнай гаспадаркі навесьці парадак у разьліках за жыльлёва-камунальныя паслугі.
«Беларусь можа стаць сапраўдным адкрыцьцём для турыстаў, якія ўжо паўсюль пабывалі і шукаюць нешта новае», — сказаў Свабодзе фатограф, выдавец, рэдактар турыстычнага парталу planetabelarus.by Сяргей Плыткевіч.
Экспэрты службы МАГАТЭ па аглядзе пляцоўкі і канструкцый атамных абʼектаў з улікам зьнешніх пагроз (SEED-місія) праводзяць ацэнку Беларускай АЭС ня ў поўным абʼёме, а выбарачна, лічыць Міністэрства замежных спраў Літвы.
Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў Менску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, плянуецца правесьці вулічную акцыю — «Марш «дармаедаў».
Паводле сьвежых зьвестак Белстату, абарот зьнешняга гандлю Беларусі скараціўся за першыя 11 месяцаў 2016 году на 12,4%. Экспарт упаў на 14,5%, імпарт — на 10,4%.
Ад 18 студзеня Нацыянальны банк Беларусі зьнізіў стаўку рэфінансаваньня з 18% да 17% гадавых. Таксама ад 1 лютага зьменяцца адлічэньні банкаў і крэдытна-фінансавых арганізацыяў у фонд абавязковых рэзэрваў.
Загрузіць яшчэ