Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады абяцаюць выйсьце з «пэнсійнай пасткі», але толькі выбраным катэгорыям


Belarus -- infographics, retirement age
Belarus -- infographics, retirement age

На карысьць некаторых катэгорый грамадзян могуць перагледзець мінімальны страхавы стаж. Пра гэта заявіў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Валеры Кавалькоў.

«Магчыма, мы падумаем над зьніжэньнем страхавога стажу, але толькі для тых асобаў, у якіх доўгія крэдытныя пэрыяды. Мы павінны разумець, што той чалавек, які не працаваў альбо працаваў на сябе, не павінен атрымліваць пэнсію ў тым жа аб’ёме, як той, хто ўсё жыцьцё працаваў» — сказаў чыноўнік.

Крэдытныя пэрыяды — гэта час, калі чалавек вучыўся ў ВНУ, служыў у войску, глядзеў за хворым ці інвалідам, калі жанчына была ў дэкрэтным адпачынку.

Многія грамадзяне, якія ня выпрацавалі страхавога стажу, ня могуць прэтэндаваць на працоўную пэнсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную пэнсію. У гэтую «пэнсійную пастку» трапляюць, да прыкладу, шматдзетныя маці, якія шмат гадоў даглядалі дзяцей.

Чыноўнік прызнаў, што ва «ўмоўна-несправядлівым становішчы апынаюцца жанчыны з чатырма дзецьмі. Таму што калі ў жанчыны 5 дзяцей, ёй патрэбна ўсяго толькі 5 гадоў страхавога стажу. Але калі жанчына нарадзіла чацьвярых дзяцей і з кожным правяла па тры гады, гэта 12 гадоў, у яе ўсё адно ёсьць магчымасьць выпрацаваць стаж, які дае права на пэнсію».

Намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны казаў не пра індывідуальны разгляд канкрэтных выпадкаў, а пра замацаваньне нормаў у заканадаўстве.

На цяперашні момант страхавы стаж, які дае права на атрыманьне працоўнай пэнсіі, складае 16 гадоў. Да 2014 году страхавы стаж складаў 5 гадоў. Тады паставілі задачу павялічыць яго да 20 гадоў. Два гады запар неабходны працоўны стаж павялічвалі на 5 гадоў. Цяпер штогод гэтая плянка будзе падымацца на 6 месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG