Сёньня ў цэнтры Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў», на які сабраліся каля 2 тысячаў чалавек. Яны выйшлі на вулічную акцыю, бо незадаволеныя Дэкрэтам № 3 і «падаткам на дармаедзтва»
Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў правёў нараду па пытаньнях заяўкі Беларусі на правядзеньне ў краіне ў 2018 годзе 31-га Міжнароднага кангрэсу Асацыяцыі ўдзельнікаў касьмічных палётаў
Рэдактарка недзяржаўнага штотыднёвіка «Новы Час» Аксана Колб зьвярнулася ў РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» з просьбай уключыць выданьне ў каталёгі прадпрыемстваў для распаўсюду.
З 60 тысяч жыхароў Магілёўшчыны, якіх улады прызналі «дармаедамі», сплацілі падатак паводле дэкрэту № 3 толькі 6 тысяч.
Былы старшыня Аднаўленчага Сойму Літвы Вітаўтас Ландсбергіс падчас выступу з балькона Дома сыгнатараў з нагоды 99-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Літвы больш за ўсё ўвагі надаў небясьпецы, якую ўяўляе будаўніцтва АЭС у Беларусі, і заклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку спыніць будаўніцтва ў Астраўцы.
17 лютага намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Мікалай Снапкоў прыехаў у Бабруйск, каб правесьці прыём грамадзян. З раніцы яго ўжо чакала каля сотні чалавек.
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Максім Рыжанкоў у Рагачове сёньня заявіў, што ва ўладаў «няма задачы ўсіх з дубінай прымушаць выконваць дэкрэт нумар 3».
16 лютагастала вядома, што Беларусь упершыню закупіла іранскую нафту. Экспэрты ўхваляюць жаданьне знайсьці альтэрнатыву расейскай нафце, але сумняюцца ў эканамічнай рэнтабэльнасьці такіх угодаў.
«Монтэ-Крыста з шахты Кастрычніцкая» — так завецца Рынат Ахметаў у кнізе Барыса Пенчука «Данецкая мафія», анталёгіі арганізаваных злачынных груп Данбасу. Аўтар неўзабаве пасьля выхаду гэтай энцыкляпэдыі апынуўся ў турме. Больш за ўсё старонак у кнізе прысьвечана Ахметаву.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 2016 год зьнізіліся на 7,3% да ўзроўню 2015 году, паведаміў Белстат.
Рада дырэктараў расейскай кампаніі «Газпром» 27 лютага мае разгледзець пытаньне аб тым, каб спыніць ўдзел у беларускім прадпрыемстве «Газпром трансгаз Захад».
Актывісткі БХД Тацяна Севярынец і Алена Шабуня зь Віцебску перадалі ў мясцовыя органы ўлады подпісы гараджанаў за тое, каб школьнікам дазволілі бясплатна езьдзіць ня толькі ў школу.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук атрымаў адказ ад намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Валерыя Міцкевіча на прапанову прафсаюзнага актыву адмяніць падатак «на дармаедаў».
Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін і каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк заявілі, што выкрылі афэру з удзелам аднаго з прадпрыемстваў Беларускага фізкультурна-спартовага абʼяднаньня «Дынама».
Грошы прапаноўваецца пераводзіць па сыстэме «падпіскі» — ахвярадаўца выбірае суму (1, 5, 10, 20, 50 ці 100) і дакляруе, што будзе пераводзіць яе на рахунак «Мова Нанова» штомесяц цягам году.
«Беларуснафта» закупіла 80 тыс тон нафты з Ірану у Нацыянальнай іранскай кампаніі NIOC. Як паведамляе Reuters, гэтая ўгода стала першай пакупкай іранскай нафты Беларусьсю.
Міністэрскія чыноўнікі, прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, вытворцы, дэпутаты абмяркоўвалі на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, ці трэба замацоўваць у заканадаўстве, каб на этыкетках і ўпакоўцы тавараў абавязкова падавалася інфармацыя па-беларуску.
Расьсельгаснагляд зачыніў транзыт празь Беларусь з 24 краін Афрыкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Данквэрт, выступаючы на расейска-уругвайскім бізнэс-форуме.
Генэральная пракуратура Ўкраіны працуе з запытам Сьледчага камітэту Беларусі у справе пра наўмыснае банкруцтва банку «Дэльта». Гэтая інфармацыя прагучала ў Пячэрскім раённым судзе Кіева.
Многія жыхары Гарадзеншчыны, якія атрымалі «лісты шчасьця» згодна з Дэкрэтам № 3, не сьпяшаюцца сплочваць падатак і дамагаюцца ад дзяржаўных органаў тлумачэньняў — за што ім налічылі 360 рублёў.
Курсы даляра і эўра да беларускага рубля падаюць з пачатку 2017 году: даляр патаньнеў з «дэнамінацыйнага» 1 ліпеня 2016 году на 6%, эўра — на 10%. Але расейскі рубель за гэты час, наадварот, падаражэў да беларускага на 4,4%.
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) пашырыла сьпіс беларускіх прадпрыемстваў, якім абмежаваная пастаўка прадукцыі ў Расею.
Рэальныя прыбыткі насельніцтва летась зьменшыліся на 7%, а пакупніцкая здольнасьць — на 10%. Гэта азначае, што частка людзей чакае яшчэ горшых часоў.
Купюра ў 500 беларускіх рублёў зьявілася ў абароце, хоць першапачаткова Нацбанк заяўляў, што не плянуе выпускаць купюру ў шырокі абарот на першым этапе дэнамінацыі.
Аляксандар Лукашэнка 14 лютага зьвярнуўся да прадстаўнікоў бізнэсу, заклікаўшы іх да шчырага і адкрытага дыялёгу, а таксама паабяцаў спыніць ціск з боку кантрольных структур.
Магілёўскія ўлады адмовілі апазыцыі ў правядзеньні 19 лютага «Маршу недармаедаў».
Нагодай сталася пагроза афрыканскай чумы сьвіней.
На мінулым тыдні жыхары Бабруйску раптоўна сутыкнуліся зь неабходнасьцю плаціць за правоз у гарадзкім транспарце дзіцячых вазкоў зь дзецьмі. Гэткім чынам фактычна зьнік бясплатны праезд для дзяцей да 7 гадоў у выпадках, калі вазок неабходны.
Супастаўляючы статыстычныя дадзеныя пра пастаўкі беларускіх тавараў у пэрыяд з 1 па 22 студзеня, Рассельгаснагляд устанавіў, што з 4173 партыяў прадукцыі 1545 былі ўвезеныя ў абыход вэтэрынарных кантрольных пунктаў на расейска-беларускай мяжы.
Чаму Лукашэнка выступіў супраць павелічэньня эмісіі грошай?
Міністэрства паліва і энэргетыкі Ўкраіны разам з дзяржаўнай кампаніяй «Укрэнэрга» прапануюць ураду абвясьціць надзвычайны стан у энэргетычным сэктары ў сувязі з блякаваньнем паставак антрацытавага вугалю з акупаваных тэрыторый Данбасу.
Індэкс спажывецкіх цэнаў у Беларусі склаў у студзені 2017 году да сьнежня 2016-га 100,9%. Харчовыя тавары падаражэлі за месяц на 1,2%, нехарчовыя — на 0,8%, паслугі — на 0,3%. Адносна студзеня мінулага году цэны падвысіліся на 9,5%.
Савет Міністраў Беларусі пагадзіўся з прапановай Паўночнай экалягічнай фінансавай карпарацыі (NEFCO) аб адкрыцьці крэдытнай лініі «Белаграпрамбанку» для інвэстыцыйных праектаў у сфэры біягазавай індустрыі.
Эканамічны суд Гомельскай вобласьці распачаў справу пра банкруцтва колішняга горадаўтваральнага прадпрыемства Мазыру — адкрытага акцыянэрнага таварыства «Мазырпрамбуд» — з увядзеньнем абароненага пэрыяду да 28 траўня 2017 году.
У Беларусі мае быць створаная экспэртная рада ў эканамічных пытаньнях — у прыватнасьці, у пытаньнях грашова-крэдытнай палітыкі і разьвіцьця банкаўскай сыстэмы. Яе склад неўзабаве зацьвердзіць Адміністрацыя прэзыдэнта.
Ці вытрымаюць беларускія ўлады курс на макраэканамічную стабільнасьць? Якія нэгатыўныя наступствы мае адсутнасьць дэвальвацыі? Ці можа пратрымацца стабільнасьць рубля без структурных рэформаў?
Міністэрства прамысловасьці Беларусі разьмясьціла на сваім сайце пералік гаспадарчых таварыстваў, якія належаць дзяржаве і акцыі якіх прапаноўваюцца да продажу ў 2017 годзе.
Transparency International — Russia зьбіраецца накіраваць у Генпракуратуру Расеі заяву ў сувязі з «прыкметамі неўрэгуляванага канфлікту інтарэсаў Данквэрта».
Пра гэта Свабодзе паведаміў сёньня кіраўнік Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна павінна пазьбегнуць «валютных узрушэньняў, плацёжных крызісаў і іншых нэгатыўных зьяў, якія мы ўжо перажывалі».
Паводле інфармацыі прэсавага сакратара ўраду Ўладзіслава Сычэвіча, дэлегацыя Беларусі на чале з намесьнікам прэмʼер-міністра Ўладзімерам Сямашкам паехала ў Маскву на перамовы.
Паводле зьвестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», за два апошнія дні праваахоўнікі склалі 4 пратаколы на актывістаў, якія зьбіралі подпісы за адмену дэкрэту № 3.
У Цэнтры гарадзкога жыцьця Горадні на першым пасяджэньні «Дыскусійнага клюбу» выступіў кіраўнік аргкамітэту стварэньня камітэту падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць» Мікалай Аўтуховіч, які заклікаў не выходзіць на абвешчаныя маршы супраць дэкрэту аб дармаедах.
Заснавальнікі юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca у Панаме Юрген Мосак і Рамон Фонсэка затрыманыя паліцыяй і дапытаныя. Пра гэта паведамляе шэраг замежных СМІ. Паводле The Guardian, перад гэтым у офісе кампаніі праходзілі ператрусы.
9 лютага 2017 году Рассельгаснагляд зьнішчыў 18,2 тоны ўвезенай зь Беларусі агародніны.
З 4 па 6 лютага 2017 году «Рассельгаснагляд» у Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніў увоз больш як 37 тон ялавічыны зь беларускіх мясакамбінатаў у Любані і Магілёве.
Расельгаснагляд апублікаваў на сваім сайце інфармацыю пра вынікі адбору пробаў на мяжы зь Беларусьсю з 1 студзеня па цяперашні час.
У беларускім Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня заявілі, што занепакоенасьць адносна правакацыяў у выпадку візыту прадстаўнікоў Рассельгаснагляду ў Беларусь залішняя.
Яраслаў Раманчук: «Гендырэктар — гэта не самастойная асоба, гэта, па сутнасьці, і палітычная асоба. У сувязі з тым, што нафтавы бізнэс у нас пад адмысловым кантролем Аляксандра Лукашэнкі, тут багата можна прыдумляць прычынаў, чаму гэтая асоба адпраўлена ў адстаўку».
Генэральны дырэктар наваполацкага нафтахімічнага комплексу «Нафтан-Палімір» Уладзімер Трацьцякоў адпраўлены ў адстаўку.
Загрузіць яшчэ