Міністэрскія чыноўнікі, прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, вытворцы, дэпутаты абмяркоўвалі на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, ці трэба замацоўваць у заканадаўстве, каб на этыкетках і ўпакоўцы тавараў абавязкова падавалася інфармацыя па-беларуску.