Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсельгаснагляд закрыў транзыт празь Беларусь з 24 краін Афрыкі


Сяргей Данквэрт

Расьсельгаснагляд зачыніў транзыт празь Беларусь з 24 краін Афрыкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Данквэрт, выступаючы на расейска-уругвайскім бізнэс-форуме.

«Мы празь Беларусь зачынілі транзыт 24 афрыканскіх краін, якія не пацьвердзілі адгрузку прадукцыі ў Беларусь», — сказаў ён, дадаўшы, што такія дзеяньні «скажаюць» расейскі рынак.

Кіраўнік Расьсельгаснагляду адзначыў, што пад выглядам прадукцыі з краін Афрыкі праз тэрыторыю Беларусі пастаўлялася прадукцыя, якая трапіла пад расейскае харчовае эмбарга. Расьсельгаснагляд неаднаразова выказваў прэтэнзіі да Беларусі з гэтай нагоды. З гэтай прычыны Расея паэтапна ўсталёўвала абмежаваньні на пастаўкі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, нагадвае ТАСС.

Тым часам Расьсельгаснагляд атрымаў ад Генэральнай пракуратуры РФ пытаньні беларускіх калег у сувязі з праверкай МУС Беларусі ў дачыненьні да Сяргея Данквэрта. Пра гэта ён сам паведаміў журналістам.

«Я на гэтыя пытаньні са службай рыхтуюся адказваць», — сказаў Данквэрт.

Аляксандр Лукашэнка 3 лютага заявіў, што даручыў МУС Беларусі завесьці крымінальную справу на Сяргея Данквэрта за «нанясеньне шкоды дзяржаве». Гаворка ідзе пра абмежаваньні, якія Расьсельгаснагляд уводзіў у дачыненьні да шэрагу беларускіх харчовых прадпрыемстваў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG