Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд забараніў яшчэ чатыром беларускім прадпрыемствам пастаўляць прадукцыю ў РФ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) пашырыла сьпіс беларускіх прадпрыемстваў, якім абмежаваная пастаўка прадукцыі ў Расею.

Гэтае рашэньне прынятае «па выніках аналізу неадпаведнасьцяў, выяўленых пры правядзеньні лябараторных дасьледаваньняў прадукцыі жывёльнага паходжаньня, якая паступіла на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба ведамства, якое ачольвае Сяргей Данкверт.

Часовыя абмежаваньні ўведзеныя ў дачыненьні да прадукцыі Жлобінскага мясакамбінату (паўторнае выяўленьне бактэрыяў роду Listeria monocytogenes у ялавічыне). Таксама ўведзены рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю ў дачыненьні да прадпрыемстваў «Дубраўскі бройлер», птушкафабрыка «Камароўка», «Смалявіцкі бройлер», «Стаўпецкі мясакансэрвавы камбінат».

Да таго ж Рассельгаснагляд «лічыць неабходным праінфармаваць» пра выяўленыя парушэньні якаснага складу пры пастаўках прадукцыі прадпрыемстваў, якія вырабляюць сыры: ТАА «Алігарэкс», ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG