Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя склала 4 пратаколы на зьбіральнікаў подпісаў за адмену дэкрэту пра дармаедаў


Мікалай Казлоў

Паводле зьвестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», за два апошнія дні праваахоўнікі склалі 4 пратаколы на актывістаў, якія зьбіралі подпісы за адмену дэкрэту № 3.

Мікалая Казлова выклікалі ў Савецкі РУУС Менску і паведамілі, што супраць яго распачатая адміністратыўная справа.

Таксама за збор подпісаў супраць «падатку на дармаедзтва» будуць судзіць бацьку і сына Чарнавусаў. Чарнавуса-старэйшага праз тэлефон выклікалі да намесьніка старшыні Баранавіцкага аддзелу ўнутраных спраў Сяргея Паўлені. Паўленя сам склаў пратакол на абодвух Чарнавусаў за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і ўдзел у ім (артыкул 23.34 КаАП).

— Сын зьехаў у Берасьце, таму яго не пасьпелі выклікаць у аддзел. А я пайшоў. Пыталіся, навошта я подпісы зьбіраў. А я так і кажу: складайце ўжо пратакол. І ў судзе будзем сваю пазыцыю адстойваць, — паведаміў Свабодзе Мікола Чарнавус.

Акрамя таго, актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП зь Берасьця Аляксандар Сахарук, які таксама зьбіраў подпісы, 8 лютага атрымаў позву ў аддзел міліцыі. Кіраўніцтва РЭП лічыць, што «ўлады спалохаліся народнага гневу і вырашылі выкарыстаць стары спосаб — запалохваньне».

Экс-кандыдат у прэзыдэнты і былы палітвязень Мікола Статкевіч заклікаў грамадзян выйсьці 17 лютага на «Марш абураных беларусаў», каб выказаць пратэст супраць дэкрэту № 3 і прадугледжанага ім «падатку на дармаедзтва».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG