Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Аўтамабілі «Джылі» ў Беларусі болей не вырабляюць. Затое зьявіўся беларускі «Кадылак»


Аўтамабілі Джылі ў Беларусі болей не вырабляюцца. Пра гэта тэлеканалу «Белсат» паведамілі ў кіраўніцтве беларуска-кітайскага прадпрыемства. Пляцоўка Белджы ў Барысаве, на якой гэтыя машыны вырабляліся з 2013 году — канчаткова зачыненая. Новая, якая мелася запрацаваць ад Новага году — усё яшчэ не пабудаваная. Кіраўніцтва заводу цяпер плянуе запуск на ліпень. Вырабляць будуць невядомыя пакуль беларускаму рынку мадэлі. У стадыі абмеркаваньня — магчымасьць зьбіраньня «Вольва» для эўрапейскага рынку.

З новага году для Беларусі пачалі дзеяць правілы Эўразійскага саюзу аб мінімальнай лякалізацыі аўтамабільнае вытворчасьці. Цяпер, каб машына лічылася беларускаю, прынамсі траціна працэсаў мусіць выконвацца на месцы, інакш транспартны сродак будзе абкладацца імпартовымі мытамі. Таму з новага году старую «зашрубкавую» вытворчасьць «Джылі», што дзеяла ў Барысаве з 2013 году, закрылі — ужо назаўсёды. Новы завод пад Барысавам, у які, пад гарантыю беларускай дзяржавы, было ўкладзена каля $ 250 млн, мае быць дастаткова лякалізаваны.

А сёньня ў Менску дылеры прэзэнтавалі дасягненьні беларускай зборкі ў клясе люкс: паказальны тэст «Cadillac XT5»:

«Мы стартавалі ў лістападзе і рэалізавалі 8 машынаў. На расейскім рынку „​Кадылакаў“​ беларускай вытворчасьці было прададзена каля 1200 аўтамабіляў», — распавёў «Белсату» Сяргей Жлоба з аўтацэнтру «Multimotors».

Глядзець камэнтары (4)

XS
SM
MD
LG