Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі індэкс Dow Jones працягнуў рост пасьля рэкорду


На Нью-Ёрскай фондавай біржы.
На Нью-Ёрскай фондавай біржы.

Амэрыканскі эканамічны індэкс Dow Jones працягнуў рост у канцы ранішніх таргоў пасьля таго, як упершыню дасягнуў паказчыка 20 тысяч.

Аналітыкі тлумачаць гэта ростам даходаў і ініцыятывамі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, распачатымі пасьля ўступленьня на пасаду.

6 студзеня Dow дасягнуў гістарычнай адзнакі ў сувязі з чаканьнямі інвэстараў на правядзеньне палітыкі ў інтарэсах эканамічнага росту і зьніжэньня падаткаў, якую многія чакаюць ад новай адміністрацыі.

Паказчыкі S&P 500 і індэксы Nasdaq Composite таксама дасягнулі рэкордных штодзённых максымумаў, на фоне росту ў розных сэктарах эканомікі.

Пасьля ўступленьня на пасаду Трамп прыняў некалькі рашэньняў у інтарэсах бізнэсу, у тым ліку падпісаў распараджэньні, якія адкрываюць магчымасьць для будаўніцтва двух нафтаправодаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG