Пры гэтым рэальная зарплата (з улікам росту цэнаў) у сьнежні 2016 году ў параўнаньні са сьнежнем 2015 году, а таксама ў цэлым за 2016 год зьнізілася на 1,1%.
Самі вялікі заробак у сталіцы па-ранейшаму атрымліваюць IT-спэцыялісты. У сьнежні 2016 году сярэдняя зарплата работнікаў, дзейнасьць якіх зьвязана з інфармацыйнымі тэхналёгіямі, склала 3 771,8 рубля.
У ліку найбольш высокааплатных — работнікі паветранага транспарту (2 165,8 рубля); фінансавага і страхавога сэктару (2 070,2 руб.); тэлекамунікацыйнай сфэры (1 523,9 руб.); навукоўцы (1 520,3 руб); архітэктары, бухгальтары і юрысты (1 456,3 руб.); работнікі нафтавай прамысловасьці (1 448,2 руб.); аптавікі (1 398,4 руб.); спэцыялісты ў рамонце аўтамабіляў (1 217,3 руб.); работнікі галіны забесьпячэньня электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой (1 115,6 руб.); фармацэўтычнай прамысловасьці — 1 098,9 (руб.); транспарту 1 032,4 (руб.).
Самы нізкі заробак у сталіцы ў работнікаў бібліятэк, архіваў, музэяў (558,4 руб.), сацыяльных работнікаў (586,5 руб.).
У сьнежні 2016 году ў сталічнай прамысловасьці сярэдняя зарплата склала 982,5 рубля, у будаўніцтве — 992,1 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 860,7 рубля, у розьнічным гандлі — 925,3 рубля, у адукацыі — 690 рубля. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя склала 880,1 рубля.
Як паведамлялася, найбольшая сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў сярод рэгіёнаў традыцыйна была ў Менску — 1 151,8 рубля, найменшая — у Віцебскай вобласьці (669). У Берасьцейскай вобласьці сярэдняя зарплата склала 702,8 рубля, у Гомельскай — 694,1, Гарадзенскай — 681,4, Менскай — 803,5, Магілёўскай — 666 рублёў.