Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія робіць бізнэс на дакумэнтах савецкай арміі


У часы СССР савецкія афіцэры, рыхтуючыся да вайны, рыхтавалі самыя падрабязныя ў сьвеце карты эўрапейскіх гарадоў. У 90-я гады пры вывадзе ваенных частак з Балтыі, гэтыя дакумэнты масава прадаваліся, а сёньня на іх робяць бізнэс прадпрымальныя бізнэсоўцы

Айнарс Бэлдаўс скончыў геаграфічны факультэт Латвійскага унівэрсытэту на мяжы 80-90-х гг.

«Калі б не абрынуўся СССР — я мог бы праседзець на ведамаснай картаграфічнай фабрыцы, — распавядае ён. — Але часы насталі цікавая, і аднакурсьнікі прапанавалі весялейшую працу: збываць савецкія ваенныя карты, якія прадавалі афіцэры, сьпешна пакідаючы прыбалтыйскія ваенныя часткі».

Бэлдаўс распавядае, што дэталёвасьць гэтых картаў яго ўразіла. Даўным-даўно, калі спадарожнікавыя анлайн-карты Google яшчэ не былі вынайдзены, савецкія афіцэры з самага заканчэньня Другой сусьветнай вайны па загадзе камандаваньня займаліся тым, што малявалі самыя падрабязныя ў сьвеце карты мясцовасьці. На некаторых, напрыклад, на картах Лёндана, Бэрліна, Парыжа, адзін сантымэтр ураўноўваецца ста мэтрам, і нават пазначаны маршруты аўтобусаў і намаляваныя ўнутраныя панадворкі дамоў. Падрыхтоўка да эўрапейскіх бітваў ішла манумэнтальная.

І гэтыя ўнікальныя сакрэтныя карты Бэлдаўс купіў практычна па кошце паперы:

«У пачатку 1992 году атрымалі прапанову ад склада, дзе захоўваліся гэтыя карты, купіць іх як макулатуру», — распавядае ён.

Бэлдаўс і яго кампаньёны купілі дзясяткі вагонаў, некалькі тон сакрэтных дакумэнтаў, і да гэтай пары імі гандлююць. У пачатку 90-х іх таварам цікавіліся галоўныя сусьветныя бібліятэкі, прыватныя калекцыянэры, кніжны кірмаш у Франкфурце.

Сёньня, у эпоху Google Maps, карты пераважна купляюць як антыкварыят, у асноўным турысты. Самыя ахвотныя да плянаў сваёй тэрыторыі — галяндцы і скандынавы. А вось суседзі, беларусы і палякі, картаграфічнымі шэдэўрамі не цікавяцца зусім, хоць копій карт менавіта іх краін асабліва шмат.

Цалкам матэрыял можна прачытаць ТУТ.

XS
SM
MD
LG