Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску выступіць расейскі палітэмігрант, які пацярпеў праз падтрымку Хадаркоўскага


Сяргей Гурыеў

26 студзеня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя дакладу Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця «Рэформы для ўсіх. Роўныя магчымасьці ў сьвеце няроўнасьці». Даклад прэзэнтуе галоўны эканаміст ЭБРР, расейскі палітычны эмігрант Сяргей Гурыеў.

Сяргей Гурыеў — вядомы навуковец, доктар эканамічных навук, экс-рэктар Расейскай эканамічнай школы і былы экспэрт расейскага ўраду. У 2012 годзе Гурыеў на даручэньне тагачаснага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладу аб другой крымінальнай справе ЮКОСа. У гэтым дакладзе незалежныя экспэрты паставілі пад сумнеў вінаватасьць Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева. Пасьля гэтага, у межах справы ЮКОСа, у Гурыева прайшлі ператрусы, яго выклікалі на шматгадзінныя допыты.

У 2013 годзе Гурыеў эміграваў з Расеі ў Парыж. Уладзімір Пуцін назваў гэта ўцёкамі.

У эміграцыі Гурыеў быў прызначаны галоўным эканамістам ЭБРР. У 2016 годзе ў новым статусе супрацоўніка міжнароднай арганізацыі, што фактычна гарантуе яму недатыкальнасьць, ён змог наведаць Маскву.

Глядзець камэнтары (1)

XS
SM
MD
LG