Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў указ аб выхадзе ЗША з Трансьціхаакіянскага партнэрства


Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў новыя ўказы (executive orders), у тым ліку аб выхадзе ЗША зь ліку краінаў, якія падпісалі дамоўленасьці аб стварэньні Трансьціхаакіянскага партнэрства. Кароткая цырымонія падпісаньня адбылася ў прысутнасьці журналістаў у Авальным кабінэце Белага дому.

Акрамя таго, Трамп падпісаў указы аб тым, каб замарозіць найманьне новых фэдэральных дзяржслужачых, і аб забароне фінансаваньня праграмаў, зьвязаных з абортамі за мяжой.

Трансьціхаакіянскае партнэрства — гэта гандлёвы пакт, які прадугледжвае поўную адмену мыта на тавары і паслугі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пагадненьне аб Трансьціхаакіянскім партнэрстве было падпісанае 12 краінамі ў лютым 2016 году, але пакуль не ратыфікаванае ЗША. Раней Японія заяўляла, што без ЗША пагадненьне ня будзе мець сэнсу.

Глядзець камэнтары (1)

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG