Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў патлумачыў, чаму Беларусь стала менш карумпаванай


Леанід Злотнікаў

Беларусь заняла 79-е месца ў штогадовым індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які складае міжнародная арганізацыя Transparency International. Летась Беларусь займала 107-е месца з 32 баламі.

Беларусь у рэйтынгу за 2016 год атрымала 40 балаў са ста магчымых. Такі ж паказьнік у Бразыліі, Кітаю ды Індыі.

Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што павышэньне Беларусі ў рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі зьвязана з агульным падзеньнем эканамічнай актыўнасьці ў краіне:

«Ацэнкі міжнародных арганізацыяў зьяўляюцца на падставе апытаньняў замежных бізнэсоўцаў, якія вядуць ці хочуць пачаць весьці бізнэс у краіне. Такія апытаньні робяцца і ў Беларусі. Чаму апытаньні паказалі, што стала менш карупцыі? Ды таму што зьнізілася эканамічная актыўнасьць і практычна на 40% упаў ВУП. У сытуацыі пагаршэньня ўсёй макраэканамічнай і сацыяльнай сытуацыі адбываецца і зьніжэньне ўзроўню карупцыі. Таму што новыя бізнэсы не пачынаюцца, няма вялікіх плыняў тавараў і паслуг, рынак звужаецца. У выніку цалкам верагодна, што міжнародная арганізацыя зафіксавала падзеньне ўзроўню бачнай карупцыі».

XS
SM
MD
LG