Панамароў пацьвердзіў імкненьне Беларусі да ўмацаваньня эканамічнага супрацоўніцтва з Сырыяй і назваў выставу «спрыяльным момантам для дэманстрацыі магчымасьцяў Беларусі».
Лукашэнка даручыў прапрацаваць магчымасьць далучэньня да ААТ «Савушкин продукт» некаторых адсталых сельгаспрадпрыемстваў Берасьцейскай вобласьці.
«Мы вельмі залежым ад сытуацыі ў Расеі. Паднялося там штосьці лепш — і ў нас лепш. А там усё горш становіцца».
Беларускія калійныя ўгнаеньні занялі 50% рынку Новай Зэляндыі. На прадпрыемстве кажуць, пасьля пачатку паставак аграрыі Новай Зэляндыі правялі параўнальныя тэсты, якія паказалі перавагу беларускага прадукту.
Пастановай Савету міністраў Беларусі ўнесены дапаўненьні і зьмены ў Дзяржаўную праграму разьвіцьця аграрнага бізнэсу на 2016–2020 гады
Аляксандар Лукашэнка 11 жніўня ўручыў калектыву ААТ «Савушкин продукт» ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненьні ў гаспадарчым разьвіцьці.
Аляксандар Лукашэнка даручыў у будучым годзе давесьці сярэдні заробак па Беларусі да 1500 рублёў.
Міністры Эўразьвязу, адказныя за харчовую бясьпеку, зьбяруцца ў бліжэйшы час на экстраннае пасяджэньне ў сувязі са скандалам з курынымі яйкамі, заражанымі небясьпечным рэчывам.
У некаторых з самых папулярных турыстычных месцаў у Эўропе, асабліва ў рэгіёне Міжземнага мора, адбыліся ў апошнім часе пратэст-маршы мясцовых жыхароў супраць таго, што яны лічаць празьмерным наплывам турыстаў.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за ліпень 2017 году спажывецкія цэны ў Беларусі ня вырасьлі, а ў сярэднім нават зьнізіліся на 0,1%. З пачатку году цэны вырасьлі на 3,3%, за 12 месяцаў — на 6%.
Рэканструкцыя ўзьлётна-пасадачнай паласы Віленскага аэрапорту завершаная.
Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) палепшыў прагноз па росьце эканомікі Беларусі на 2017 год. Паводле экспэртаў гэтага банку, валавы ўнутраны прадукт краіны сёлета вырасьце на 1,4%.
Беларусь разьлічвае сабраць сёлета каля 10 млн тон збожжавых. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў часе рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць, перадае БЕЛТА.
Паводле зьвестак аналітычнага агенцтва «Автостат», у першым паўгодзьдзі 2017 году самымі папулярнымі мадэлямі на расейскім рынку грузавікоў сталі расейскія КамАЗ, ГАЗ, швэдзкія Volvo і Scania, а таксама нямецкія Mercedes-Benz.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 280 «Аб мерах па фінансавым аздараўленьні арганізацыяў аграпрамысловага комплексу».
Абмен пагрозамі і жорсткая рыторыка паміж КНДР і Дональдам Трампам занепакоіў многіх інвэстараў. Каштоўныя паперы ўпалі ў цане і ў Азіі, і ў Эўропе, і ў ЗША, у той час як попыт на надзейныя інвэстыцыі, такія як золата, рэзка вырас.
Свабода паглядзела, наколькі часта беларусы шукаюць у Google — пошукавіку, якім карыстаюцца 62% жыхароў краіны — фразы, зьвязаныя з працай у суседніх краінах.
Адзіны дзяржаўны стандарт школьнай формы можа быць зацьверджаны ў Беларусі да канца 2017 году
«Рассельгаснагляд» не прапусьціў у Расею 2 тоны аўсяных шматкоў, якія спрабавалі правезьці праз пункт пропуску «Чырвоны камень», што ў Бранскай вобласьці.
Асноўныя праблемы беларускіх прадпрымальнікаў — вялікія падаткі і дарагія крэдыты. Але прапановы дзеля іх вырашэньня былі праігнараваныя ўрадам,— лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.
Улады Казахстану ініцыявалі маштабны праект па пераезду людзей з поўдня на поўнач, бліжэй да межаў Расеі.
«Будавацьмем самі, маем на гэта грошы, зможам яе пабудаваць, калі будзе прынятае такое рашэньне».
Да 1 кастрычніка павінен быць падрыхтаваны пакет дакумэнтаў, які «скасуе ўсе лішнія адміністрацыйныя бар’еры, зь якімі сутыкаюцца бізнэсоўцы», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з удзелам кіраўнікоў бізнэс-саюзаў.
Варшава ня мае намеру закупляць у будучыні энэргію зь Беларускай АЭС і лічыць гэты праект небясьпечным, заявіў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
Пасьля шэрагу пераносаў Аляксандар Лукашэнка заплянаваў на 8 жніўня разгляд пакету законапраектаў па паляпшэньні ўмоваў прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Свабода працягвае штомесячны маніторынг цэнаў у Беларусі на самыя неабходныя тавары. Мы адсочваем, колькі каштуюць на пачатку кожнага месяца 7 прадуктаў харчаваньня (сьвініна, бульба, яйкі, хлеб, малако, алей і цукар), а таксама аўтамабільнае паліва, праезд у грамадзкім транспарце і квіток у кінатэатар.
У Беларусі ня варта чакаць росту цэнаў, заявіў міністар эканомікі Ўладзімер Зіноўскі ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1».
Разьлічаныя паводле стандарту Міжнароднага валютнага фонду золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 жніўня склалі 6 мільярдаў 664 мільёны даляраў.
Стваральнікі сэрвісу дзяржаўных закупак ProZorro прадаюць на аўкцыёне сустрэчы з украінскімі чыноўнікамі.
Па выніках 2017 году Беларусь можа прадаць харчаваньня на 6 мільярдаў даляраў.
11 тон сыру, выпрацаванага вытворчым унітарным прадпрыемствам «Мстиславльмолоко», накіроўваліся ў Маскву.
Рада Эўразвязу пашырыла санкцыі супраць Расеі праз пастаўкі турбін нямецкага канцэрну Siemens у Крым. У сьпіс дадалі яшчэ трох фізычных і трох юрыдычных асоб з Расеі.
Распараджэньне кіраўніка дзяржавы працаўладкаваць усіх беспрацоўных да 1 траўня засталося нявыкананым.
Рэалізацыя інвэстыцыйнага праекту «Пабудова заводу каробак перадачаў» перанесеная з 2014–2017 на 2014–2021 гады ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Амэрыканскае выданьне U. S. News & World Report надрукавала рэйтынг найлепшых краінаў сьвету для пачатку бізнэсу — «Best Countries to Start a Business».
Футбольны клюб БАТЭ з Барысава, нягледзячы на дачаснае завяршэньне для сябе кваліфікацыйнага турніру Лігі чэмпіёнаў, ужо зарабіў 1 мільён эўраў. А мае шанец разбагацець яшчэ на 2,6 мільёна эўраў, — падлічылі журналісты by.tribuna.com.
4 жніўня адбыўся агульны сход акцыянэраў ЗАТ «БСБ Банк», падчас якога прынятыя кадравыя рашэньні. Старшынём праўленьня «БСБ Банк» прызначаны Сяргей Дубкоў, а кіраўніцай камітэту па рызыках — Надзея Ермакова.
Цяжар дзяржаўнай запазычанасьці для беларускай эканомікі дасягнуў гістарычнага максымуму, зьвяртае ўвагу БелаПАН. На 1 чэрвеня, паводле Міністэрства фінансаў, дзяржаўная запазычанасьць склала 40,4% гуртавога ўнутранага прадукту.
Беларускі бізнэсовец Віктар Пракапеня ня стане ўладальнікам банкаў — чуткі пра гэта ён сам пацьвердзіў Tut.by.
Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што адмова выкліканая рашэньнем сканцэнтравацца на іншых інвэстыцыях і праектах — у прыватнасьці, на праектах у сфэры штучнага інтэлекту.
У Беларусі найменшая сярод краінаў-суседак дапамога па беспрацоўі. Кампанія «Гавары праўду» распачала збор подпісаў за павелічэньне дапамогі па беспрацоўі і спрошчаную рэгістрацыю мікразанятасьці насельніцтва.
ГУУС Менгарвыканкаму прарэклямаваў у Twitter магчымасьць купіць ужываную міліцэйскую тэхніку, у тым ліку стары аўтазак.
Савет міністраў Беларусі пастанавіў накіраваць зь дзяржаўнага бюджэту ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 500 мільёнаў беларускіх рублёў — грошы, якія засталіся нявыкарыстанымі зь бюджэту мінулага году.
Польшча рыхтуе 10-гадовую праграму будаўніцтва АЭС магутнасьцю 1000 МВт (БелАЭС — да 2400 МВт) за 4,45 млрд даляраў (БелАЭС — да 10 млрд).
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка 2 жніўня падчас сэлектарнай нарады жорстка скрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі і запатрабаваў, каб яны ўзначалілі ўборку ўраджаю.
Ператрусы 2 жніўня адбыліся ня толькі ў цэнтральных офісах Беларускага незалежнага прафсаюзу і прафсаюзу РЭП, але і дома ў некаторых іх прадстаўнікоў.
У цэнтральных офісах Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску і прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) у Менску адбыліся ператрусы, лідэраў выклікалі на допыты.
Ад 4 жніўня ў Расеі забароненыя пастаўкі прадукцыі беларускай кампаніі «Марозпрадукт». Рассельгаснагляд заявіў, што паўторна выявіў у прадукцыі кампаніі парушэньні — сьляды антыбіётыку лінкаміцыну.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў 2 жніўня ўказ № 274 пра дзяржаўную падтрымку маладым і шматдзетным сем’ям у будаўніцтве жытла. Сам указ яшчэ не апублікаваны, пра яго зьмест вядома толькі з паведамленьня прэс-службы Лукашэнкі
Загрузіць яшчэ