Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмен пагрозамі паміж КНДР і Трампам занепакоіў інвэстараў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Абмен пагрозамі і жорсткая рыторыка паміж КНДР і Дональдам Трампам занепакоіў многіх інвэстараў. Каштоўныя паперы ўпалі ў цане і ў Азіі, і ў Эўропе, і ў ЗША, у той час як попыт на надзейныя інвэстыцыі, такія як золата, рэзка вырас.

Ключавыя біржавыя індэксы ў Ганконгу, Нямеччыне і Францыі страцілі па 1 адсотку ці больш. Амэрыканскія фінансавыя рынкі ў сярэдзіне таргоў апусьціліся на 0,4 адсотка. Да аўторка, калі Пхэньян і Вашынгтон абмяняліся пагрозамі, на амэрыканскіх біржах назіраліся рэкордна высокія паказьнікі.

Занепакоенасьць інвэстараў канфліктам паміж ЗША і КНДР выклікала павышэньне попыту на золата, традыцыйны спосаб абароны актываў у неспакойныя часы, прыкладна на 1 адсотак. Цэны на нафту таксама вырасьлі.

У Паўднёвай Карэі прыжываецца больш за 50 мільёнаў чалавек і грунтуюцца мноства буйных кампаній, такіх як Samsung і Hyundai. Паводле дадзеных Сусьветнага банка, аб’ём эканомікі краіны складае 1,4 трыльёна даляраў, што складае каля двух адсоткаў сусьветнай дзелавой актыўнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG