Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэканструкцыя ўзьлётна-пасадачнай паласы Віленскага аэрапорту завершаная.

11 жніўня пачнуцца выпрабаваньні абноўленых асноўных сыстэм кіраваньня палётамі, якія павінны паказаць, ці гатовая ўзьлётна-пасадачная паласа і іншая інфраструктура да руху самалётаў, перадае Delfi.

Выканаўчы дырэктар кампаніі Lietuvos oro uostai (Аэрапорты Літвы), якая кіруе міжнароднымі аэрапортамі Вільні, Коўна і Палангі, — Данатас Вавярыс паведаміў, што выпрабаваньні будзе праводзіць брытанская кампанія Flight Calibration Services. Самалёт кампаніі 11 жніўня апоўдні першым прызямліцца на абноўленую ўзьлётна-пасадачную паласу.

«Тэставаньне праводзіць самалёт, які называюць мабільнай лябараторыяй, і доўжыцца выпрабаваньні будуць да 14 жніўня. Калі давядзецца штосьці карэктаваць, дадаткова рэгуляваць, а затым тэставаць, то самалёт можа затрымацца даўжэй», — сказаў Вавярыс агенцтву BNS.

Віленскі аэрапорт зноў адкрыецца 18 жніўня. Да кастрычніка тут будуць праводзіць заключныя зямельныя працы, што ніяк не паўплывае на авіязносіны.

Аэрапорт быў закрыты на рэканструкцыю 14 ліпеня. Бальшыню авіярэйсаў на 35 дзён перавялі зь Вільні ў Коўна.

Узьлётна-пасадачную паласу абнавілі латвійскае прадпрыемства A.C.B. і ковенская будаўнічая кампанія Autokausta. Рэканструкцыя абышлася ў 18,7 мільёна эўра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG