Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх бізнэсоўцаў запрасілі на выставу ў Сырыю


Дамаск, 23 ліпеня 2017 году. Ілюстрацыйнае фота
Дамаск, 23 ліпеня 2017 году. Ілюстрацыйнае фота

Пяць беларускіх кампаній возьмуць удзел у Дамаскай міжнароднай выставе, — перадае БЕЛТА са спасылкай на сырыйскае агенцтва САНА . Што гэта за суб’екты гаспадараньня, не ўдакладняецца.

Важнасьць далучэньня беларускага боку да імпрэзы адзначыў падчас сустрэчы з амбасадарам Беларусі Аляксандрам Панамаровым міністар эканомікі і зьнешняга гандлю Сырыі Мухамад Самэр Аль-Халіль.

Сырыйскі чыноўнік падкрэсьліў неабходнасьць умацаваньня супрацоўніцтва паміж Сырыяй і Беларусьсю ў эканамічнай сфэры. Ён адзначыў, што заснаваньне сырыйска-беларускай рады прадпрымальнікаў будзе спрыяць умацаваньню адносін паміж бізнэсоўцамі дзьвюх краін.

У сваю чаргу, Панамароў пацьвердзіў імкненьне Беларусі да ўмацаваньня эканамічнага супрацоўніцтва з Сырыяй і назваў выставу «спрыяльным момантам для дэманстрацыі магчымасьцяў Беларусі».

Амбасадар заявіў пра жаданьне Беларусі стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасьці грузавікоў і іншай тэхнікі. Па яго словах, гэта забясьпечыць новыя працоўныя месцы і будзе спрыяць разьвіцьцю сырыйскай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG