Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карла дэль Понтэ пакідае камісію ААН па Сырыі: «У Сырыі ўсе на баку зла»


Карла дэль Понтэ
Карла дэль Понтэ

Карла дэль Понтэ — экс-пракурор Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі — абвясьціла аб выхадзе з камісіі ААН па расьсьледаваньні парушэньняў правоў чалавека падчас канфлікту ў Сырыі.

Дэль Понтэ паведаміла швайцарскай газэце Blick, што ўжо напісала заяву аб адстаўцы.

Паводле яе словаў, камісія «абсалютна нічога ня робіць», у той час як у Сырыі ўсе на баку зла. «Урад Башара Асада здзяйсьняў жудасныя злачынствы супраць чалавечнасьці і ўжываў хімічную зброю. А апазыцыя цяпер складаецца з экстрэмістаў», — дадала яна.

Дэль Понтэ і іншыя сябры камісіі неаднаразова заклікалі Савет Бясьпекі накіраваць сырыйскую справу ў Міжнародны крымінальны суд.

Карла дэль Понтэ ў другой палове 1990-х гадоў займала пасаду генэральнага пракурора Швайцарыі і ўдзельнічала ў расьсьледаваньні карупцыйных скандалаў у Крамлі. Пазьней яна была галоўным пракурорам Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі, а таксама трыбуналу па Руандзе. У камісіі ААН па расьсьледаваньні парушэньняў правоў чалавека ў Сырыі яна прапрацавала амаль пяць гадоў.

У выніку вайны ў Сырыі загінулі ўжо больш за 300 тысяч чалавек, мільёны сталі ўцекачамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG