Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы прайшлі ў кватэрах лідэраў незалежных прафсаюзаў


Пасьля ператрусу ў менскім офісе прафсаюзу радыёэлектроннай прамыловасьці

Ператрусы 2 жніўня адбыліся ня толькі ў цэнтральных офісах Беларускага незалежнага прафсаюзу і прафсаюзу РЭП, але і дома ў некаторых іх прадстаўнікоў.

Вобыск прайшоў у кватэры старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалая Зіміна і скарбніцы БНП Сьняжаны Грынцэвіч. Цяпер Зіміна і Грынцэвіч вязуць з Салігорску на допыт у Менск.

Таксама вобыскі прайшлі ў кватэры старшыні РЭП Генадзя Фядыніча, бухгальтара Ігара Комліка і былой рэдактаркі сайту Натальлі Пячушкінай. На допыт забралі прэс-сакратра РЭП Юрыя Герасіменку.

Паводле інфармацыі, атрыманай з офісу прафсаюзаў, Генадзя Фядыніча таксама прывезьлі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў. Раней там ужо знаходзіўся старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG