Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даручыў зрабіць «Савушкин продукт» лякаматывам для сельскагаспадарчых лузэраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка даручыў прапрацаваць магчымасьць далучэньня да ААТ «Савушкин продукт» некаторых адсталых сельгаспрадпрыемстваў Берасьцейскай вобласьці. Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 11 жніўня, калі Лукашэнка наведаў пасьпяховую кампанію — вытворцу малочных прадуктаў.

Сярод іншага адзначалася, што такое рашэньне «магло б пайсьці на карысьць і бізнэсу, і дзяржаве». Па лёгіцы ўлады, у выніку такіх пераўтварэньняў зьявіцца магчымасьць больш эфэктыўна выкарыстоўваць сыравіну, павялічваць заробную плату на далучаных прадпрыемствах і падатковыя паступленьні ў бюджэт.

«Я лабірую павелічэньне паступленьняў у дзяржаўны бюджэт, — сказаў Лукашэнка. — Вядома, і яму (ААТ „Савушкин продукт“) павінна быць выгада. У яго адна праблема — сыравіна. Калі б ад гэтай сыравіны, якую я б яму аддаў, дзяржава атрымала б больш, я б не задумваючыся гэта зрабіў. Якая розьніца, прыватнік ці не? Так, ён атрымае больш, ну і добра. Але ўсё роўна эфэкт ад тоны малака вышэйшы будзе, чым цяпер».

Лукашэнка даручыў да 1 студзеня наступнага году прапрацаваць пытаньні і падлічыць, які эфэкт можа атрымаць дзяржава пасьля прыняцьця адпаведнага рашэньня. Ён таксама заклікаў беларускіх чыноўнікаў сьмялей дзейнічаць пры ажыцьцяўленьні падобных праектаў і пазбаўляцца ад «савецкіх забабонаў».

Пасьля гэтага Лукашэнка ўручыў калектыву прадпрыемства ганаровы дзяржаўны сьцяг — «За асаблівыя дасягненьні ў гаспадарчым разьвіцьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG