Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест беларускіх МАЗаў расейцы набываюць швэдзкія Volvo і Scania


Паводле зьвестак аналітычнага агенцтва «Автостат», у першым паўгодзьдзі 2017 году самымі папулярнымі мадэлямі на расейскім рынку грузавікоў сталі расейскія КамАЗ, ГАЗ, швэдзкія Volvo і Scania, а таксама нямецкія Mercedes-Benz.

Беларускія МАЗы — толькі на 6-м месцы, у той час, як паводле замераў гадавой даўніны яны займалі 3-ю пазыцыю.

Паводле вынікаў першага паўгодзьдзя 2017 году, доля МАЗа ў продажах грузавых аўтамабіляў у Расеі склала 5,2% (у першым паўгодзьдзі 2016 году было 6,4%), у адзінкавым вымярэньні гэта адпавядае 1389 грузавікоў за першае паўгодзьдзе 2016-га і 1649 грузавікоў за той жа прамежак часу ў 2017 годзе.

Найбольшы рост — у швэдзкіх вытворцаў. За першае паўгодзьдзе 2016 году расейцы купілі 505 адзінак Volva і 758 Scania. У 2017 годзе гэтыя паказьнікі склалі 2095 і 1943 адпаведна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG