Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў лібэралізаваць бізнэс, але ня хоча губляць кантроль у эканоміцы


Аляксандар Лукашэнка

Да 1 кастрычніка павінен быць падрыхтаваны пакет дакумэнтаў, які «скасуе ўсе лішнія адміністрацыйныя бар’еры, зь якімі сутыкаюцца бізнэсоўцы», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з удзелам кіраўнікоў бізнэс-саюзаў, на якой разглядаецца пакет законапраектаў аб паляпшэньні ўмоваў прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Пра гэта паведамляе БелТА.

«Да 1 кастрычніка мы павінны выдаць грамадзтву і прадпрымальнікам гэтыя дакумэнты», — сказаў Аляксандар Лукашэнка 8 жніўня.

Ён дадаў, што ўсе залішнія адміністрацыйныя бар’еры, зь якімі сутыкаюцца бізнэсоўцы, будуць скасаваныя і ўлада прыме рашэньні, якія дазволяць любому чалавеку адкрыць сваю справу і працаваць, кіруючыся мінімальным наборам патрабаваньняў.

«Усе непатрэбныя адміністрацыйныя бар’еры і працэдуры, якія замінаюць працы, неабходна ліквідаваць. Іх, на жаль, на сёньня нямала», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым ён падкрэсьліў, што дзяржава «не павінна і ня страціць кантроль у эканоміцы»:

«Людзі нам потым гэтага не даруюць. Калі нешта здарыцца, спытаюць з нас, з улады, і менш — зь бізнэсу», — сказаў ён.

Разам з тым Лукашэнка абяцаў падвысіць адказнасьць прадпрымальнікаў:

«Ня дай бог, пасьля першага кастрычніка, калі гэтыя дакумэнты набудуць моц, хто-небудзь дзесьці ня так будзе сябе паводзіць — мала ня будзе, я вам гарантую».

Плянуецца, што ў пакет дакумэнтаў па пытаньнях стымуляваньня дзелавой ініцыятывы ўвойдзе каля дзесяці нарматыўна-прававых актаў.

Лукашэнка разгледзіць прапановы прадпрымальнікаў наконт лібэралізацыі бізнэсу

Лукашэнку рыхтуюць «рэвалюцыйны» дэкрэт аб лібэралізацыі бізнэсу

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG