Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якому банку верыць беларусам: эўрапейскаму ці эўразійскаму? Тлумачыць Заіка


©Shutterstock

Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) палепшыў прагноз па росьце эканомікі Беларусі на 2017 год. Паводле экспэртаў гэтага банку, валавы ўнутраны прадукт краіны сёлета вырасьце на 1,4%.

Яшчэ месяц таму ў аналягічным мікрааглядзе пісалася, што Беларусь скончыць 2017 год з ВУП у памеры плюс 1,3%. Але цяпер прагноз стаў больш аптымістычны. Экспэрты ЭАБР грунтуюцца на тым, што ў краінах Эўразійскага эканамічнага саюзу цяпер назіраецца паскарэньне эканамічнай актыўнасьці.

Другі буйны банк — Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) — таксама скарэктаваў свой прагноз адносна Беларусі. Раней ён, як і ЭАБР, прагназаваў павелічэньне ВУП, але потым прыйшоў да высновы, што беларускую эканоміку чакае рэцэсія. У сваім апошнім аглядзе рэгіянальнай эканомікі Беларусі на 2017 год прагназуецца ўжо ня рост ВУП на 1%, а падзеньне на 0,5%.

Дык якому з двух гэтых прагнозаў варта даць веры? Адказваючы на пытаньне Свабоды, кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка ацаніў сытуацыю так:

«А ніякай розьніцы няма. Сутнасьць сытуацыі ў тым, што за апошнія два гады ВУП краіны абваліўся аж на 37%. Уявіце сабе чалавека, які раней важыў 100 кіляграмаў, а пасьля схуднеў да 63. Ну, якая яму розьніца, ці схуднее ён яшчэ на 0,5 кіляграма, ці патаўсьцее на 1300–1400 грамаў?

За апошнія два гады ў Беларусі вельмі моцна зьменшыліся аб’ёмы ўсёй эканомікі. Таму і заробкі так абваліліся. Кожны чалавек займаецца сваёй справай. Няхай клеркі ў абодвух банках сядзяць за кампутарамі і працягваюць свае вымярэньні. Але ад гэтага жыцьцё беларусаў не палепшыцца. Калі чалавек мае заробак 200 даляраў на месяц, то паўтара даляра туды-сюды нічога не вырашаюць».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG