Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭБРР перадумаў: замест росту эканомікі Беларусі чакаюць рэцэсіі


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЭБРР Сума Чакрабарці

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця абнавіў прагноз адносна Беларусі: у травеньскім аглядзе рэгіянальнай эканомікі Беларусі на 2017 год прагназуецца ўжо ня рост ВУП на 1%, а падзеньне на 0,5%, перадае БелаПАН. Вяртаньне да росту ў 1% ЭБРР чакае толькі ў 2018 годзе.

Беларускія ўлады тым часам прагназуюць на 2017 год рост ВУП на 1,7%. Міжнародны валютны фонд раней агучваў прагноз, што беларуская эканоміка ўпадзе ў 2017 годзе на 0,8% ВУП. Усясьветны банк прагназаваў для Беларусі падзеньне ВУП у 2017 годзе на 1%.

У аглядзе ЭБРР адзначаецца, што ВУП Беларусі вырас за першы квартал 2017 году на 0,3%; інфляцыя ў 2016 годзе зьнізілася да 11,8% і на сакавік 2017 году склала 6,4% у гадавым вылічэньні; стаўка рэфінансаваньня ад пачатку году зьнізілася з 18% да 14%, а дэфіцыт бягучага рахунку скараціўся з 6,6% у 2014 годзе да 3,6% у 2016-м.

Ці запусьціў Пракаповіч друкарскі станок? Не, але інфляцыі быць. Разважае Злотнікаў

Пры гэтым, паводле ЭБРР, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Нацбанку Беларусі засталіся на нізкім узроўні і пакрываюць толькі каля двух месяцаў імпарту; на 1 сакавіка доля праблемных крэдытаў складае 13,3%.

У 2016 годзе ВУП Беларусі скараціўся на 2,6% да 2015-га, а ў 2015-м — на 3,8% да 2014-га.

XS
SM
MD
LG