Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэцэсія ў Беларусі працягнецца, крэдыту МВФ ня будзе, – Moodyʼs


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs прагназуе, што па выніках 2017 году Беларусь застанецца ў рэцэсіі ўжо трэці год, хоць і «значна слабей, чым раней», перадае БелаПАН.

Дзякуючы разьмяшчэньню эўрабондаў Беларусь ня будзе мець праблемаў са сплатай зьнешняй дзяржаўнай запазычанасьці ў бліжэйшыя паўтара года, піша Moodyʼs.

Дэфолт краіне не пагражае, але пастаянная зьнешняя ўразьлівасьць стрымлівае крэдытаздольнасьць ураду, аб чым сьведчаць нізкія валютныя актывы і залежнасьць ад зьнешняй фінансавай падтрымкі. Ліквіднасьць Беларусі застаецца слабай таксама праз буйны дзяржаўны сэктар, што дае значныя ўмоўныя абавязальніцтвы.

Чаму скарачаюцца валютныя паступленьні ў Беларусь

«Запаволеньне рэцэсіі стане наступствам аднаўленьня вытворчасьці і экспарту нафтапрадуктаў, а таксама аднаўленьня эканомікі Расеі, што ёсьць асноўным гандлёвым партнэрам Беларусі», – сьцьвярджаюць экспэрты Moodyʼs.

Улады Беларусі больш аптымістычныя што да вынікаў 2017 году. Калі міжнародныя інстытуцыі прагназуюць падзеньне валавага ўнутранага прадукту Беларусі на 0,5-1% за 2017 год, улады прагназуюць рост ВУП на 1,7%. Міністар эканомікі Беларусі нават упэўнены, што інфляцыя за год можа скласьці толькі 5% супраць прагназаваных 9%.

Аналітыкі Moodyʼs таксама зьвяртаюць увагу на тое, што Беларусь урэгулявала нафтагазавую спрэчку з Расеяй і атрымала ад яе фінансавую падтрымку – адпаведна, аналітыкі больш не чакаюць, што Беларусь «будзе шукаць магчымасьць заключыць новую праграму з МВФ».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG