Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі хоча прадаць за мяжу харчоў на 6 мільярдаў даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па выніках 2017 году Беларусь можа прадаць харчаваньня на 6 мільярдаў даляраў.

Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу СТБ сказаў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.

Паводле Русага, добрыя тэндэнцыі дэманструюць пастаўкі пладова-гародніннай прадукцыі, найперш у Расею.

«Расейская Фэдэрацыя крыху па-іншаму пачала працаваць з намі. Ёсьць сур’ёзная цікавасьць ня нейкіх там гуртавікоў, а з боку сур’ёзных сетак, групаў кампаніяў, якія валодаюць вялікімі тавараправоднымі сеткамі. Гэта тычыцца даставаў малочнай, мясной і пладова-гародніннай прадукцыі. Яны паглядзелі, што ёсьць сховішчы, ёсьць магчымасьць працаваць не сэзонна, а паводле графіку — рытмічна, круглы год».

Іншым пэрспэктыўным рынкам збыту беларускіх харчоў, паводле Русага, робіцца Кітай:

«Пайшлі першыя даставы, падпісаны кантракт на 20 мільёнаў даляраў на экспарт ялавічыны, распрацоўваецца кантракт аб птушцы. Маем пробныя даставы марозіва. І калі раней мы плянавалі на кітайскі рынак даставіць тавараў прыкладна на 1 мільён даляраў, то ўжо цяпер гэтая сума складае 17 мільёнаў».

Міхаіл Русы перакананы, што аграрная галіна ў змозе нарошчваць аб’ёмы экспарту, аднак дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца «дыктатуры тэхналёгіяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG