Першым ляўрэатам прэміі імя Натальлі Арсеньневай стаў Уладзімер Някляеў. Паэта ўзнагародзілі за кнігу «Толькі вершы».
The New York Times падводзіць вынікі году — галоўныя тэатральныя крытыкі амэрыканскага выданьня Бэн Брэнтлі і Джэсі Грын назвалі найлепшыя спэктаклі, якія сёлета ставіліся на сцэнах Нью-Ёрку. Сярод іх — пастаноўка Беларускага свабоднага тэатру Burning Doors (Дзьверы ў агні).
Помнік Давыду Гарадзенскаму разам з пастамэнтам вагою амаль у дзесяць тон і вышынёй болей за тры з паловай мэтры дастаўлены зь Менску ў Горадню. Дату ўсталяваньня вызначылі гарадзенскія ўлады.
Музычны сэрвіс Spotify склаў сьпіс самых папулярных песьняў, альбомаў, артыстаў і музычных жанраў сярод карыстальнікаў плятформы ва ўсім сьвеце.
Падчас музычна-паэтычнай вечарыны ў Менску 6 сьнежня назавуць імя першага ляўрэата (або першай ляўрэаткі) прэміі імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую паэтычную кнігу, выдадзеную ў 2016 годзе.
Зь імем Алеся Разанава я ўпершыню сутыкнуўся ў ліпені 1989 году, калі першы раз прыехаў у Беларусь.
Праект каталёгу беларускамоўных прадпрыемстваў Say.by вырашыў заняцца павелічэньнем колькасьці такіх прадпрыемстваў і прадставіў «альгарытм беларусізацыі».
Відэаролік «Скарб» прысьвечаны 100-годзьдзю абвяшчэньня БНР і прызнаньня бел-чырвона-белага сьцягу і Пагоні дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.
5 сьнежня адзначае 70-гадовы юбілей Алесь Разанаў — пісьменьнік, перакладчык. Cёньня ён прызнаны паэт-наватар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і прэміі «Залаты апостраф».
Газэта прысудзіла дзьве роўныя прэміі: Лявону Тарасэвічу і Анджэю Суліме-Каміньскаму. Лявон Тарасэвіч — польскі мастак беларускага паходжаньня, прафэсар выяўленчага мастацтва, які жыве ў Польшчы; Анджэй Суліма-Каміньскі — польскі гісторык, прафэсар Каталіцкага ўнівэрсытэту Джарджтаўн у Вашынгтоне.
7 сьнежня ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца прэзэнтацыя выставы «Збор-1» аднаго з заснавальнікаў мастацкай суполкі «Пагоня» Аляксея Марачкіна.
Дзяяч беларускай супольнасьці ў Амэрыцы, былы супрацоўнік Радыё Свабода Янка Запруднік прадставіў у Нью-Джэрсі новую кнігу «Берагу майго зарніцы».
Доктар філялягічных навук, адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, стваральнік Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў расказаў пра ўнікальную знаходку, якую ён зрабіў падчас выправы ў Японію.
Папраўку падтрымлівае лідэр партыі PiS Яраслаў Качыньскі, таму папраўка мае быць прынятая — «няма пра што турбавацца», сьцьвярджае Presserwis.
Як паведаміла Юлія Рудзіцкая на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, яе анімацыйны фільм «І месяц спыніўся» (And The Moon Stands Still) атрымаў галоўны прыз «Найлепшы анімацыйны фільм» на міжнародным кінафэстывалі 2ANNAS у Рызе.
Грузінскае віно ўпісалі ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самае старажытнае ў сьвеце. Як паведамляецца на сайце кнігі, рэкорд быў зафіксаваны дзякуючы адкрыцьцю археолягаў.
3 сьнежня спаўняецца 80 гадоў паэтцы, стваральніцы музэя Максіма Багдановіча ў Горадні Дануце Бічэль. Напярэдадні паэтка расказала Свабодзе пра каханьне, выдатных мужчын і легендарных жанчын, зь якімі яна сустракалася ў жыцьці.
Падавацца на ўдзел у нацыянальным адборачным туры можна да 26 сьнежня.
«Цмачанка» — так называецца новая паэтычная кніга Антона Францішка Брыля, якая зьявілася ў сьвет пад грыфам прыватнага выдаўца Андрэя Янушкевіча.
Арганізатары міжнароднага фэсту дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus вымушаныя скарачаць праграму празь недахоп сродкаў.
Адэля Вольская — дачка Лявона і дачасна памерлай Ганны Вольскіх — прэзэнтавала на TuzinFM сваю першую паўнавартасную працу пад назвай «Казка».
Зборнік вершаў швэдзкага паэта Тумаса Транстрэмэра ўпершыню выдалі па-беларуску. Ягоныя творы для кнігі «Пад вольным небам» пераклалі Ўладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч ды Алеся Башарымава.
Дзьве прэміі ў адзін дзень і ў адным месцы: 7 сьнежня, 18:00, Менск, кнігарня Ў.
Прызнаюся бяз розгаў — апошні, нарвэскі нумар «ПрайдзіСьвету» (№ 19) моцна мяне зьбянтэжыў. І моцна парадаваў.
«У сетцы вяшчаньня прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадачаў і рубрыкаў», думаюць на «Беларусь-1», дзе толькі адзінкавыя перадачы выходязць па-беларуску. На «Беларусь-3» беларуская мова ў траціне эфірнага часу.
Velcom мае намер ствараць дарожкі на беларускай мове для фільмаў у відэатэцы лічбавага тэлебачаньня Voka.
Увосень выйшла новая кніга амэрыканскай журналісткі, якая піша аб Усходняй Эўропе, ляўрэаткі Пулітцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм: «Чырвоны голад: Вайна Сталіна супраць Украіны».
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст ад імя каталіцкіх біскупаў. У ім ён прапануе зрабіць 1 лістапада выходны дзень для ўшанаваньня памяці памерлых.
У Татарстане адмянілі абавязковае вывучэньне татарскай мовы. Такія правілы зьмяшчаюцца ў навучальным пляне, распрацаваным Міністэрствам адукацыі Расеі.
Ганна Іванэ атрымала ўзнагароду за «асабісты ўнёсак у прапаганду і разьвіцьцё адукацыі на беларускай мове, захаваньне культурнай спадчыны беларускага народу».
Актант, габітус, квір, наэза, халізм… Калі вы ня ведаеце, што гэта такое, тады вам сюды, да гэтае таміны, на яе больш за шэсьцьсот старонак.
Ляўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера.
Сёлета пераможцам дзьвюх прэстыжных літаратурных прэмій у Беларусі — імя Ежы Гедройця і імя Алеся Адамовіча — стаў літаратар Зьміцер Бартосік, журналіст Радыё Свабода.
Аўтар Радыё Свабода Зьміцер Бартосік атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы».
27 лістапада ў Менску ўручаць дзьве прэміі: імя Карласа Шэрмана — за найлепшы пераклад, імя Алеся Адамовіча — за найлепшы публіцыстычны твор, прысьвечаны актуальным праблемам сучаснасьці.
Дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча ў Віцебску традыцыйна адзначаюць ускладаньнем кветак да помніка пісьменьніку.
У Цэнтральным дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва Ўкраіны захоўваюцца тры сцэнарныя заяўкі на мастацкія фільмы, якія беларускі пісьменьнік Уладзімер Караткевіч прапанаваў зрабіць на Кіеўскай кінастудыі імя Даўжэнкі.
26-га лістапада — дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча, беларускага пісьменьніка, паэта, драматурга. Ён нарадзіўся ў 1930-м годзе ў Воршы, і ў ягоным родным горадзе бадай як нідзе больш шануюць памяць славутага земляка.
25 ліпеня — дзень сьмерці Уладзіміра Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.
Крыстына Юганэсан узяла ўдзел ва ўрачыстасьці з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі ў адзінай у Беларусі дзейснай лютэранскай кірсе ў Горадні.
Прэзэнтацыя першага поўнага Рыма-каталіцкага выданьня «Новага Запавету» па-беларуску прайшла ў межах біблійнага сымпозіюма «Слова Божае 1517 — 2017», які 25 лістапада прайшоў у касьцёле сьвв. Сымона і Алены ў Менску.
Былы дацэнт БДУ, кандыдат гістарычных навук, кіраўніца францускага праекту «Лябараторыі скарыназнаўства» Вольга Шутава больш дэталёва вывучыла дакумэнты пра абарону Францішка Скарыны ў Падуі і зрабіла нечаканыя высновы.
У Менску распачалася двухдзённая канфэрэнцыя «Нацыянальны ўнівэрсытэт у XXI стагодзьдзі: місія і выклікі». Форум арганізаваны Таварыствам беларускай мовы і аргкамітэтам унівэрсытэту «Альбарутэнія».
Пад грыфам выдаўца Зьмітра Коласа выйшла кніга «Словы і вобразы». Яе аўтар Лявон Баршчэўскі вызначае жанр выданьня як аўтарскі падручнік па літаратуры для школьнікаў, але насамрэч гэта цудоўная чытанка для ўсіх, хто цікавіцца скразным кантэкстам усясьветнага літаратурнага працэсу.
У Магілёве прадставілі грамадзкасьці старадрук XVII стагодзьдзя, набыты за сродкі гарадзкога бюджэту.
У Менску зьявіўся помнік абстрактнаму паэту, у якім некаторыя пазналі Ўладзімера Караткевіча. Помніка Караткевічу жа ў Менску пакуль ставіць не зьбіраюцца. Але каму варта бы паставіць помнік?
У Менску на вуліцы Камуністычнай, 24 паставілі скульптурную кампазыцыю «Прысьвячэньне паэту», аўтарам якой зьяўляецца Ўладзімер Слабодчыкаў
На сайце БРСМ, але не ў статуце конкурсу, сьцьвярджаецца, што да «эстафэты» прымаюцца таксама блогі, відэа, музычныя творы, сцэнары, плякаты, малюнкі і фота.
Шэсьць фільмаў, намінаваных на «Оскар», можна будзе паглядзець у менскіх кінатэатрах на працягу сьнежня.
Хакей, кляновы ліст і Сэлін Дыён. Гэта традыцыйны набор ведаў беларуса пра Канаду. А ў беларусаў, якія жывуць у Канадзе, іх новы дом асыцыюецца з радзімай: існаваньне ў ценю магутнага суседа, прагматычныя і рахманыя людзі, якія больш за 100 гадоў шукаюць сваю ідэнтычнасьць.
Загрузіць яшчэ