Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Spotify апублікавала рэйтынг найпапулярнейшай музыкі ў 2017 годзе


Музычны сэрвіс Spotify склаў сьпіс самых папулярных песьняў, альбомаў, артыстаў і музычных жанраў сярод карыстальнікаў плятформы ва ўсім сьвеце.

Топ-5 музыкаў

Найбольш папулярным музыкам названы брытанскі поп-сьпявак Эд Шыран. Агульная колькасьць яго праслухоўваньняў склала 6,3 мільярда разоў. Ягоная песьня «Shape of You» перамагла ў намінацыі «Найпапулярнейшы трэк году». Агулам яе паслухалі 1,4 мільярда разоў. Альбом Эда Шырана «Divide», прэм’ера якога адбылася ў сакавіку, таксама заняў першую пазыцыю ў рэйтынгу — яго ўключылі 3,1 мільярда разоў.

  1. Эд Шыран
  2. Drake
  3. The Weeknd
  4. Кендрык Ламар
  5. The Chainsmokers

Найбольш папулярныя артысткі

У сваім рэйтынгу Spotify вылучае найбольш папулярных артыстаў мужчынскага і жаночага полу. Сярод жанчын першае месца заняла Рыяна, якая ня трапіла ў агульны топ-5 музыкаў і песень.

  1. Рыяна
  2. Тэйлар Сьвіфт
  3. Сэлена Гомэз
  4. Арыяна Грандэ
  5. Sia

Найбольш папулярныя артысты

  1. Эд Шыран
  2. Drake
  3. The Weeknd
  4. Кендрык Ламар
  5. Дэдзі Янкі

Топ-5 музычных гуртоў

  1. Coldplay
  2. Imagine Dragons
  3. Maroon 5
  4. Linkin Park
  5. Migos

Найбольш папулярныя альбомы

  1. Divide — Эд Шыран
  2. More Life — Drake
  3. DAMN. — Кендрык Ламар
  4. Starboy — The Weeknd
  5. Stoney — Post Malone

Сярод музычных жанраў, якія зьявіліся ў 2017 годзе, вылучаюць мэлядычны паўэр-мэтал, хаатычны блэк-мэтал, чылхоп, сэрыялізм і гэймхоп. Актыўней за ўсё карыстальнікі Spotify слухалі музыку 13 чэрвеня — на гэты дзень прыпадае найвышэйшая колькасьць праслухоўваньняў на аднаго карыстальніка.

Музычны сэрвіс Spotify дае магчымасьць праслухоўваць аўдыё онлайн і займае першае месца сярод дадаткаў у гэтым сэгмэнце. Сэрвіс працуе на дэвайсах на Windows, macOS, Linux, Android і iOS праз платную падпіску коштам каля 10 даляраў за месяц. На жнівень 2017 году Spotify карысталіся больш за 60 мільёнаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG