Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Say.by распрацаваў схему беларусізацыі кавярняў


Этна-кавярня «Беларуская глеба» ў Іркуцку (Расея), ілюстрацыйнае фота
Этна-кавярня «Беларуская глеба» ў Іркуцку (Расея), ілюстрацыйнае фота

Праект інтэрнэт-каталёгу беларускамоўных прадпрыемстваў Say.by вырашыў заняцца павелічэньнем колькасьці такіх прадпрыемстваў і прадставіў «альгарытм беларусізацыі».

«Беларусізаваць» кампаніі — а пачаць прапануюць з кавярняў і рэстарацыяў — прапануюць так. Адзін «каардынатар» пазначае на мапе кавярні і рэстарацыі зь беларускімі назвамі, у залежнасьці ад ужываньня беларускай мовы акрамя як у назьве надае віртуальным маркерам чырвоны або зялёны колер. Другі чалавек, «перамоўца», зьвязваецца з установай праз інтэрнэт, па тэлефоне ці асабіста і пытае:

  • Ці падтрымлівае ўстанова беларускую мову?
  • Калі не, то ці скажуць ва ўстанове «Смачна есьці», «Дзякуй» і «Калі ласка» прынамсі беларускамоўнаму наведніку?
  • Ці гатовыя ва ўстанове адукаваць афіцыянтаў (міні-размоўнік у выглядзе налепкі фармату крыху менш за А4 прапануюць ад Say.by) і пацьвердзіць падтрымку мовы адпаведным стыкерам на ўваходзе (з надпісам «Падтрымліваем мову»)?

Установам, што падтрымліваюць беларускую мову, у адказ абяцаюць прывабліваць кліентаў праз каталёг. Тым, хто хоча ўзяць удзел у «беларусізацыі» кавярняў і рэстарацыяў, прапануюць запоўніць форму для сувязі.

Say.by не адзіны каталёг кампаніяў, якія падтрымліваюць беларускую мову. Пабачыць «беларускамоўныя» ўстановы можна таксама ў каталёгу Svaje.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG