Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня дадуць прэмію імя Натальлі Арсеньневай


Натальля Арсеньнева

Падчас музычна-паэтычнай вечарыны ў Менску 6 сьнежня назавуць імя першага ляўрэата (або першай ляўрэаткі) прэміі імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую паэтычную кнігу, выдадзеную ў 2016 годзе.

Рашэньне, якая кніга заслугоўвае гэтага гонару, прыняло журы ў складзе: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

У кароткі сьпіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўвайшлі:

  • Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло»
  • Ганна Комар «Страх вышыні»
  • Наста Кудасава «Маё невымаўля»
  • Уладзімір Някляеў «Толькі вершы»
  • Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў»
  • Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»
  • Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё»
  • Юлія Цімафеева «Цырк»

Уручэньне прэміі і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца ў Прэс-клюбе (вул. Веры Харужай 3–601). Пачатак — а 18:30. Уваход вольны.

Літаратурная прэмія імя Натальлі Арсеньневай заснаваная пры спрыяньні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручаецца ўпершыню, але плянуецца, што яна стане штогадовай.

XS
SM
MD
LG