Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Лявона Вольскага выпусьціла першы альбом


Адэля Вольская
Адэля Вольская

Адэля Вольская — дачка Лявона і дачасна памерлай Ганны Вольскіх — прэзэнтавала на TuzinFM сваю першую паўнавартасную працу пад назвай «Казка». У песьні дзяўчына расказвае ўласную гісторыю жыцьця ад падлеткавага ўзросту да сёньня.

Упершыню пра свае музычныя амбіцыі Адэля заявіла летась, калі на той жа пляцоўцы прэзэнтавала дыск «Усё атрымаецца». А ўжо ў канцы сёлетняй восені сьпявачка давяла да ладу поўнафарматны альбом, у які ўвайшло 9 песень.

«„Казка“ — гэта мікс усяго, што мяне напаўняе, — дзеліцца Адэля з TuzinFM. — Незвычайнае гучаньне і досыць просты тэкст — мой падыход да песень. Я веру, што ўсе людзі, нягледзячы на руціну ды ўнутраныя перажываньні, дзесьці ў глыбіні сэрца мараць пра цуды, вось менавіта пра гэта мой альбом».

Паводле экспэртаў TuzinFM, у музычным пляне альбом досыць разнастайны, тут адчуваецца і кантры, і рэгі, і адгалоскі джазу.

«Я захапляюся творчасьцю таты» — Адэля Вольская пра сваю музыку, вучобу ў Польшчы і ўлюбёныя гурты

Альбом запісваўся ў польскім Вроцлаве, дзе пасьля заканчэньня Коласаўскага ліцэю вучыцца Адэля Вольская. Усе тэксты ўласнага аўтарства, музычныя партыі дапамаглі запісаць цяперашнія і былыя аднакурсьнікі. Неўзабаве ў падтрымку альбому мае выйсьці кліп.

Сьпявачка кажа, што ўжо мае матэрыял і натхненьне на другі альбом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG