Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Шэрмана за найлепшы пераклад


Андрэй Хадановіч

Ляўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу была заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Міжнародным дабрачынным фондам «Вяртаньне» ў 2016 годзе.

Першым ляўрэатам летась стаў Якуб Лапатка за пераклад зь фінскай мовы карэла-фінскага эпасу «Калевала».

У склад журы прэміі Шэрмана 2017 году ўвайшлі:

  • Уладзімер Арлоў — паэт, празаік, гісторык, перакладчык;
  • Ганна Бутырчык — кандыдатка філялягічных навук, загадчыца катэдры замежнай літаратуры філялягічнага факультэту БДУ;
  • Галіна Дубянецкая — паэтка, перакладчыца;
  • Марына Казлоўская — літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філялягічных навук, загадчыца катэдры беларускай мовы і літаратуры ліцэя БДУ;
  • Сяргей Сматрычэнка — славіст, перакладчык, рэдактар.

«У лонг-лісьце было 22 кнігі, у шорт-лісьце засталося 8. Было зламана многа дзідаў, было шмат спрэчак. Каб былі сродкі, варта было б даваць прэміі па розных жанрах: за паэзію, прозу, фантастыку, «нон-фікшн», — сказала Марына Казлоўская, сябра журы.

Шорт-ліст прэміі Карласа Шэрмана

1. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменьнік чараўніка. Пазытыў-цэнтар, 2016, Менск. З ангельскай пераклала Надзея Кім.

2. «Рыґведа. Кола першае». Медысонт, 2016, Менск. З санскрыту пераклаў Ігар Кулікоў.

3. Генрых Гайнэ. Выбраныя вершы. Зьміцер Колас, 2016, Менск. Зь нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.

4. Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай пераклаў Віталь Латыш (Віт Латыш).

5. Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклалі Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.

6. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зьміцер Колас, 2016, Менск. З францускай пераклаў Андрэй Хадановіч.

7. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай пераклаў Сяргей Шупа.

8. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Менск. З ангельскай пераклалі Ганна Янкута і Марына Дзергачова.

Перакладчык Сяргей Шупа на відэасувязі
Перакладчык Сяргей Шупа на відэасувязі

Вядоўца імпрэзы — паліглёт, літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі — пасьля чытаньня фрагмэнтаў перакладаў падсумаваў, што ніхто не прайграў, усе — пераможцы, і ўручыў усім перакладчыкам ганаровыя дыплёмы.

А ляўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч — за пераклад з францускай выбраных вершаў Шарля Бадлера.

Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

Пераможца атрымае чэк ад фонду «Вяртаньне» на суму, эквівалентную 2000 даляраў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG