Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз санкцыі з App Store выдалілі праграмы «Альфа Банку»


«Альфа Банк». Архіўнае фота ©Shutterstock
«Альфа Банк». Архіўнае фота ©Shutterstock

Кампанія Apple паведаміла беларускаму «Альфа Банку», што праграма INSNC (у тым ліку старая мабільная вэрсія InSync) і «Альфа Бізнэс Мабайл 2.0» часова выдалены з App Store. Прычына — пакет санкцый, які ўступіў у сілу 2 сьнежня 2025.

Банк параіў сваім кліентам не выдаляць згаданыя праграмы з сваіх смартфонаў, бо загрузіць іх нанова яны ўжо ня змогуць.

Калі кліенты не пасьпелі ўсталяваць выдаленыя праграмы, ім застаецца толькі карыстацца вэб-вэрсіямі.

Альфабанкаўскія праграмы для Android і Huawei па-ранейшаму даступныя для загрузкі.

«Альфа Банк» паведаміў, што рыхтуе апэляцыю і заклікаў кліентаў не панікаваць.

З канца лістапада Apple перастала прымаць плацяжы праз Apple Pay з рахункаў у «Альфа Банку» і прывязваць да гэтага сэрвісу новыя карткі. Банк у якасьці альтэрнатывы прапанаваў кліентам плацёжныя стыкеры, якія клеяцца на тэлефон ці чахол.

2 сьнежня набылі моц санкцыі Эўразьвязу супраць трох беларускіх банкаў: «Альфа», «Сбер» і «ВТБ». Яшчэ раней пад санкцыі трапілі «БелВЭБ» і «Белгазпрамбанк».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG