Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі назваў пераможцу конкурсу на стварэньне графічнага знаку для нацыянальнай валюты


Пераможца конкурсу на графічны знак беларускага рубля
Пераможца конкурсу на графічны знак беларускага рубля

Першы раз конкурс на стварэньне графічнага знаку для беларускага рубля абвяшчалі яшчэ ў 2004 годзе. Тады такім знакам прызналі літары Br. Сёлета быў новы конкурс.

Нацыянальны банк Беларусі вызначыўся з пераможцам конкурсу на лепшы графічны знак для беларускага рубля.

Дагэтуль у беларускага рубля не было свайго графічнага знака, і Нацыянальны банк 24 верасьня 2025 году зноў аб’явіў конкурс эскізаў для яго стварэньня. На гэты конкурс паступіла 2,7 тысячы заявак, прагаласавала больш за 13 тысяч чалавек, паведамляла БелТА.

«Пераможцам конкурсу на найлепшы новы графічны знак беларускага рубля стаў Васіль Шчабятун. Яго праца набрала максымальную сумарную колькасьць балаў. Аўтар атрымае прыз — 3 000 рублёў. На падставе конкурснай работы, якая перамагла, будзе зацьверджаны канчатковы варыянт новага графічнага знака беларускага рубля», паведаміў Нацбанк Беларусі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG